Свет

Тайвань забараніў экспарт у Беларусь важнага кампанента для снарадаў

Міністэрства эканомікі Тайваня прыняло рашэнне пашырыць санкцыі супраць Расіі і Беларусі, забараніўшы экспарт у гэтыя краіны нітрацэлюлозы — важнага кампанента для вытворчасці снарадаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба міністэрства.

Нітрацэлюлоза. Фота: scientificrussia.ru

Паводле тлумачэння тайваньскага Мінэканомікі, нітрацэлюлоза з'яўляецца важным кампанентам бяздымнага пораху і ракетнага паліва для боепрыпасаў і ўжо падпадае пад экспартную забарону ў ЗША і Еўрасаюзе.

«Такім чынам, кантроль неабходны для прадухілення ўзнікнення рэгулятарнай шчыліны», — дадалі там.

Штраф за парушэнне забароны на экспарт нітрацэлюлозы складзе адзін мільён тайваньскіх даляраў (амаль $31 тысяча). Рашэнне афіцыйна ўступіць у сілу 14 чэрвеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам8

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы кантралююць паветра вакол Крыма. За ноч знішчана яшчэ 10 танкераў5

На самалёце Ryanair падчас палёту адбылася разгерметызацыя, аднаго з пасажыраў ледзь не засмактала ў ілюмінатар7

У Беларусі ўпершыню сталі выкарыстоўваць беспілотныя грузавікі1

Ва Украіне выпускаюць банкноту 2000 грыўняў. Вось хто на ёй будзе5

40‑гадовая мінчанка Наста шукае мужчыну. Галоўнае патрабаванне — каб умеў касіць20

Гомельскі аўтапарк адмяніў нядаўна ўведзеныя рэйсы ў Навазыбкаў на Браншчыне1

У Беларусі закрылі праект па ўстаноўцы «бутэлькаматаў». Гэта была ўжо не першая спроба6

«Цяпер баюся ездзіць там з грашыма». Пад Мінскам вядзецца незвычайны гандаль5

Гістарычны фестываль «Наш Грунвальд» сёлета адмянілі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам8

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць