Эканоміка55

У Мінску адкрылася першая крама, якая прыходзіць на змену «Бусліку»

У Мінску адкрылася першая крама з задуманай сеткі «Світанак Непаседа». Аператар крамы — фабрыка «Світанак», і гэта адлюстравана ў яе назве.

Фота: Office Life

Крама падзеленая на дзве імправізаваныя зоны: тавары для дзяцей ды немаўлят і будучых мам. Частка крамы адведзеная пад гульнявую зону для дзяцей.

Амаль усё ў асартыменце крамы — беларускай вытворчасці. Ёсць, аднак, і кітайскія тавары. Напрыклад, сіліконавыя паільнікі, нагруднік, наборы посуду, школьныя пеналы і фламастары.

У краме прадстаўленая прадукцыя 40 беларускіх прадпрыемстваў. Асартыментная матрыца ўключае ў сябе больш за 1,8 тыс. найменняў. Сярод вытворцаў: «Світанак», «Калінка», «Палессе», «Юнона», «Рэчыцкі тэкстыль» і г. д.

Цяпер акцэнт у асартыменце зроблены на летні адпачынак і школьную пару.

Крамы пад брэндам «Світанак Непаседа» адкрыюцца ў абласных цэнтрах і гарадах з насельніцтвам ад 100 тыс. чалавек. З'явяцца яшчэ некалькі крам і ў Мінску.

Гэтая сетка задуманая як замена сеткі крамаў «Буслік», якая нядаўна спыніла сваю працу і распачала працэдуру банкруцтва. Месяц таму кіраўніца канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна анансавала з'яўленне новай сеткі наступнымі словамі:

«Гандлёвая сетка «Буслік» вызваліла сваю нішу, актыўна яе пачалі займаць кітайскія тавары. Таму мы вырашылі адкрыць свой гандлёвы аб'ект. Я думаю, што гэты праект будзе дастаткова паспяховым і запатрабаваным сярод нашых дзяцей і бацькоў».

Каментары5

  • Ці ты паседа, ці не паседа?
    04.07.2024
    Непаседа - гэта што? Гарэза можа, ці жэу́жык, што гэта за такi непаседа.
  • Ганьба
    04.07.2024
    Наўседа?
  • Юзік
    05.07.2024
    Ганьба, у піку праклятаму захаду )

Цяпер чытаюць

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай32

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай32

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць