Свет55

Шанец — адзін на мільён: куля, якая ляцела ў Трампа, трапіла на фота

Здымак падчас замаху на экс-прэзідэнта ЗША зрабіў вядомы фатограф The New York Times. Ён расказаў, як так атрымалася.

Дональд Трамп пасля замаху. Фота: Anna Moneymaker, Getty Images

Фотакарэспандэнт The New York Times Даг Мілз працаваў на перадвыбарным мітынгу Дональда Трампа ў Пенсільваніі. Падчас замаху на экс-прэзідэнта яму ўдалося зрабіць неверагодны здымак: на фота трапіла куля, якая ляцела побач з галавой палітыка.

Мілс стаяў проста перад сцэнай. Ён працаваў з лічбавай камерай Sony і здымаў з вельмі кароткай вытрымкай 1/8000 — пры такой вытрымцы рухомыя прадметы захоўваюць у кадры добрую выразнасць, піша «Медуза».

«Я рабіў здымкі, і тады пачаліся воплескі. І так атрымалася, што ў гэты момант мой палец быў на кнопцы фотаапарата. Я чуў воплескі і проста працягваў здымаць.

Я не ведаў, ці трапіла што-небудзь у аб'ектыў, але калі я запампаваў фатаграфіі ў свой ноўтбук, я ўбачыў кулю, якая ляціць каля ягонай галавы. Гэта дакладна была куля, таму што яе не было на папярэднім кадры і не было на наступным», — расказаў Мілз.

Былы супрацоўнік ФБР заявіў у інтэрв'ю the New York Times, што шанец зрабіць такі здымак — «адзін на мільён». Нават калі выкарыстоўваць спецыяльныя камеры з ультракароткай вытрымкай і загадзя ведаць, калі будуць зробленыя стрэлы.

Пры стральбе з вінтоўкі AR-15, якую выкарыстаў нападнік на Трампа, куля ляціць з хуткасцю прыкладна 970 метраў за секунду, гэта значыць пры вытрымцы 1/8000 за час, калі затвор камеры адкрыты, яна пралятае 10-15 сантыметраў.

Мілз — вядомы амерыканскі фотакарэспандэнт. У яго ёсць дзве Пулітцэраўскія прэміі, якія ён атрымаў у 1990-я за асвятленне перадвыбарнай кампаніі Біла Клінтана і скандалу з Монікай Лявінскі.

Каментары5

  • Васіль
    17.07.2024
    ● , а ты з тых бурачкоў, што лічаць, што гэта пастаноўка? Так паспрабуй сам так. Папрасі 20-гадовага сапляка зрабіць табе такі піяр)
  • Лiёзна
    17.07.2024
    Ну тут вось добра бачна, што пуля ляцiць нiжэй як мiнiмум на 10 а то i 15см ад драпiны якую нам паказваюць на вухе гэнага "параненага". А вушы у трампа длiннныя. 1/8000 за час, мдаа, як бы гэты кадр не ўмеў круцiць галавой, але ён нiяк не змог бы апярэдзiць пулю. Нават сляпы ўжо бачыць, што тут разыгрываецца нейкi галiмы цырк. Нават горш чым Лiёзна.
  • Пакушатар
    17.07.2024
    Ужо ясна што Крукс у Трампа не страляў нi аднаго раза. Згодна аўдыўэкспертызы з яго вiнтоўкi акустычных iмпульсаў было тры - самыя першыя. Куля, якая на фота, iдзе нiжэй вуха, значыць яна пайшла мiма i ёй верагодна быў забiты ўдзельнiк мiтынга - Коры Камператорэ, астатнiя два стрэла таксама пашлi не ў Трампа, былi параненыя адпаведна - Джэймс Капенхэйвер i Дэвiд Датч. Крукс - ўдзельнiк трампiсцкага спектакля, задача якога была зiмiтаваць замах. У вынiку дурачка забiлi.

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць