Эканоміка1212

Чаму абваліўся біткойн і прасела нафта? Адказ на пытанне дня

Эталонная нафта Brent упала з $80 за барэль на пачатак месяца да $75,6 станам на цяпер, біткойн за няпоўныя суткі праваліўся з $53 тысяч да $47 тысяч. Вінаватыя японцы. 

Абвал фінансавага азіяцкага рынку пацягнуў за сабой цэны на нафту. Фота: Getty Images / Anton Petrus

31 ліпеня Банк Японіі павялічыў стаўку крэдытавання з 0,10% да 0,25%. Гэта другое павышэнне і за гэты год, і за ўсе мінулыя 17 гадоў, цягам якіх японскі Цэнтрабанк трымаў адмоўныя стаўкі. 

Японская эканоміка, хаця і з'яўляецца адной з самых моцных у свеце, хварэе на спецыфічныя хваробы, сярод якіх нізкія тэмпы росту і высокі ўзровень доўгу. 

Суадносіны дзяржаўнага доўгу да ВУП самыя высокія ў свеце — бліжэй да 270%. «Нармальным» жа лічыцца памер доўгу да 60% ад ВУП. 

Пры гэтым, структура доўгу цікавая і большая яго частка знаходзіцца ўнутры Японіі: розныя сектары эканомікі павінны адзін аднаму і банкам, а таксама дзяржава сваім інвестарам — грамадзянам Японіі. 

Але сусветныя штормы пахіснулі закрэдытаваную, але стабільную японскую сістэму.

Рост цэнаў на энерганосьбіты, прадукты харчавання, транспартныя паслугі і іншае з 2022-га мераецца двузначнымі лічбамі ў працэнтах. 

У 2021 годзе ў Японіі была дэфляцыя — цэны падалі, але з вясны 2022-га пачалі расці так хутка (4,3% у асобныя месяцы), як апошні раз было ў 80-х.

У дэвальвацыі ёсць свае плюсы, але не ў гэтым выпадку. Цэны растуць, а эканоміка і заробкі — не. 

Павышэннем стаўкі японскі Цэнтрабанк змагаецца з раскручваннем інфляцыі, абмяжоўваючы крэдытаванне. 

Што гэта азначае ў моманце? Скептыцызм інвестараў адносна японскіх кампаній, чыя фінансавая мадэль прадугледжвала амаль што бясплатныя грошы. Выжываць і развівацца ім стане цяжэй, прытым што ніхто не гарантуе, што гэта апошняе павышэнне стаўкі. 

Сёння ключавы індэкс Такійскай фондавай біржы Nikkei абваліўся на 12,4%. Скептыцызм абваліў цану акцый вядучых японскіх кампаній на двузначную лічбу. 

Самы высокі абвал за гісторыю Такійскай біржы справакаваў прасяданні на іншых біржах, у асноўным азіяцкіх. 

А паніка інвестараў заўсёды развіваецца па шаблоне: калі адбываюцца абвалы на нейкіх рынках, фонды, не выключаючы абвалаў і на іншых, тэрмінова пазбаўляюцца ад рызыкоўных актываў. 

Да іх, у першую чаргу, адносяцца сыравінныя тавары і, асабліва, крыптавалюты. 

Каментары12

  • Экспертыйопта
    05.08.2024
    🤡
  • Дзермант
    05.08.2024
    Канешне японцы ва ўсім вінаватыя! У іх панядзелак пачынаецца раней за ўсіх
  • Ды ладна
    05.08.2024
    Это Ким Чен Ын разыграл многоходовочку, никаких глубинных процессов. Гений пошутил, но этого было достаточно.

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць