Грамадства

Наваполацкага барабаншчыка асудзілі на тры з паловай гады калоніі

У Наваполацкім гарадскім судзе 8 жніўня асудзілі Дзмітрыя Шалака паводле ч. арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Таццяна Хрыпач прызначыла Дзмітрыю тры гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф памерам 200 базавых велічыняў (8000 рублёў). На прысуд звярнуў увагу тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!».

Новапалачаніна абвінавацілі ў тым, што ён з ліпеня 2021 па красавік 2022 года ў розных тэлеграм-групах пакідаў каментары ў бок Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суда. Мужчына цалкам прызнаў віну.

Летам 2023 года Дзмітрыю прызначалі адміністрацыйны арышт, пасля чаго затрымалі ў межах крымінальнай справы. Паводле судовага раскладу, супраць Дзмітрыя агулам прайшло два суды па тых жа самых артыкулах. Першы — яшчэ ў лютым 2024 года.

Дзмітрый Шалак — супрацоўнік прадпрыемства «Нафтан», а таксама бубнач наваполацкага гурта Paranoia Dolls, піша «Вясна».

Каментары

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

«Над горадам» Шагала прывезлі ў яго родны Віцебск3

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак6

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць