Вайна

Украіна кантралюе 92 населеныя пункты ў Курскай вобласці — Зяленскі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на сустрэчы з замежнымі дыпламатамі расказаў аб развіцці аперацыі УСУ ў Курскай вобласці.

Уладзімір Зяленскі. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

Уладзімір Зяленскі заявіў, што Узброеныя сілы Украіны кантралююць 92 населеныя пункты ў Курскай вобласці.

Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба прэзідэнта Украіны, пад кантролем УСУ знаходзіцца больш за 1250 кв. км тэрыторыі.

«На сёння нашы сілы кантралююць больш за 1250 квадратных кіламетраў тэрыторыі ворага і 92 населеныя пункты. Ідзе ўмацаванне нашых пазіцый, стабілізацыя азначаных раёнаў і папаўненне абменнага фонду для Украіны», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што аперацыя ў Курскай вобласці стала «самай вялікай інвестыцыяй у працэс вызвалення ўкраінцаў і ўкраінак з расійскага палону».

«Мы ўжо атрымалі найбольшую колькасць расійскіх палонных за адну аперацыю, і гэта важкі вынік, і гэта адна з нашых мэт, і нашы дзеянні прадаўжаюцца», — растлумачыў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Зяленскі канстатаваў, што частка расійскага прыгранічча побач з Сумскай вобласцю была ачышчана ад расійскіх войскаў — і гэта таксама было адной з мэт аперацыі.

Прэзідэнт Украіны заклікаў замежных партнёраў зняць абмежаванні на прымяненне дальнабойнай зброі на расійскай тэрыторыі, увесці новыя санкцыі супраць расійскага банкаўскага сектара, а таксама заключыць доўгатэрміновыя пагадненні з Украінай. На думку Зяленскага, усё гэта дазволіць прымусіць Расію да міру.

У канцы мінулага тыдня галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі заяўляў, што ўкраінская армія кантралюе 82 населеныя пункты Курскай вобласці.

Па падліках BBC, у Суджанскім, Каранёўскім і Глушкаўскім раёнах Курскай вобласці, куды ўвайшлі часткі УСУ, у суме 186 населеных пунктаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць