Улада2828

Трэнер беларусаў Захараў: «Вельмі хачу, каб Расія выйграла Алімпіяду»

Так ён пракаментаваў стартавы матч на Алімпіядзе ў Ванкуверы супраць Фінляндыі (1:5).

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Захараў пракаментаваў стартавы матч на Алімпіядзе ў Ванкуверы супраць Фінляндыі (1:5).

«Супернік у нас быў вельмі моцны. Думаю, што фінская зборная будзе змагацца за медалі. Нам было цяжка, мы стараліся, як маглі, але, на жаль, у нас не ўсе атрымлівалася. Мы змагаліся, да трэцяга гола дакладна».

«Якая задача стаіць перад зборнай Беларусі? Мы самі сабе яе паставілі ўнутры каманды. Будзем старацца патрапіць у васьмёрку. Але пры гэтым у нас няма ні прэміяльных, ні іншых стымулаў»

«Што тычыцца зборнай Расіі, то там сабраныя наймацнейшыя на сённяшні дзень хакеісты. Вельмі хачу, каб менавіта расіяне выйгралі гэтую Алімпіяду. Даўно ведаю Вячаслава Быкава і ад чыстага сэрца жадаю яму толькі перамогі.

Мне вельмі хочацца, каб першым у свеце быў расійскі хакей, а не канадскі», — прыводзіць словы трэнера.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей7

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую бухгалтарку з Калінкавічаў асудзілі за Гаюна8

Дроны атакавалі акупаваныя Данецкую і Луганскую вобласці, а таксама Крым: пад ударам ЦЭС, нафтабаза і чыгунка

Кітай абвясціў пра спецыяльную ваенна-марскую аперацыю паблізу Тайваня4

У Арменіі праходзяць парламенцкія выбары. Галоўным пытаннем на іх сталі адносіны з Расіяй5

Стваральнік «Зорных войнаў» рыхтуе да адкрыцця свой футурыстычны музей коштам мільярд даляраў ФОТЫ1

Сын Саннікава расказаў, чаму вучыўся ў Чарнагорыі: У Варшаве здалася неспакойнай сітуацыя з шавінізмам28

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі7

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей7

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць