Грамадства1818

Мікола Сярга падзяліўся, як яго ўразіла Маргарыта Ляўчук

«Яна ваяр. Правакатар у добрым сэнсе слова».

Маргарыта Ляўчук. Фота: інстаграм спявачкі

Госцем новага выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» стаў колішні вядучы праекта «Орёл и Решка» Мікола Сярга. Цяпер ён працуе ў вайсковай арганізацыі «Культурны дэсант» — разам з артыстамі яны ездзяць на фронт падтрымліваць украінскіх вайскоўцаў.

З «Культурным дэсантам» супрацоўнічала оперная спявачка Маргарыта Ляўчук. Сярга згадвае, што іх пазнаёміла агульная прыяцелька, якая расказала яму пра Маргарыту. Да гэтага ён нічога пра артыстку не ведаў.

«Яна мне паказала некалькі відэа. Там якраз было вельмі крутое відэа «Краснай зелені» — «Застольная песня». (…) «Дзед дае загад «Упярод!», а ніхто, б…, не ідзёт» — самы любімы радок. Я проста кайфаваў, калі мы працавалі на Харкаўшчыне каля мяжы з байцамі. І я чакаў гэты радок, бо ён заўсёды разрываў [аўдыторыю]».

Мікола расказвае, як Маргарыта Ляўчук знайшла падыход да аўдыторыі ўкраінскіх вайскоўцаў: «Для таго, каб мэтчыцца, яна вельмі крута пачынала з беларускай мовы. Гаварыла пра важнасць беларускай мовы для беларусаў. А потым пераключалася на ўкраінскую. І размаўляла на абсалютна чыстай украінскай мове. Гэта ўжо мэтчыла. Гэта ўжо павага. Ты разумееш, што Украіна знаходзіцца ў яе сэрцы.

Далей яна спявала нешта камедыйнае. А гумар увогуле вельмі крута аб'ядноўвае людзей. Таму спачатку мова, потым гумар, затым яна спявала нешта з оперы, са свайго прафесійнага рэпертуару. І ў канцы яна спявала «Купалінку». Расказвала гісторыю гэтай песні, яе важнасць для свядомых беларусаў».

Мікола Сярга Николай Серга Mykola Serga
Мікалай Сярга. Скрын відэа: malina_by / YouTube

«Акрамя таго, што яна вельмі таленавітая, яна мае байцоўскі стрыжань. Яна ваяр. Правакатар у добрым сэнсе слова. У яе вялікае пачуццё гумару. Яна вельмі пластычная — можа і оперу спяваць у вечаровай сукенцы, а можа весела спяваць пад гітару пераробленыя песні групы «Любэ» з крытыкай рэжыму ў Беларусі»,

— дзеліцца сваімі ўражаннямі Сярга і дадае, што яны з задавальненнем працавалі з Маргарытай Ляўчук, бо яна вялікі працалюб.

Мікола Сярга адзначае, што байцы вельмі добра рэагавалі, калі даведваліся, што Маргарыта Ляўчук беларуска. Бо паездкі з «Культурным дэсантам» сведчаць пра тое, што яна не проста на словах падтрымлівае ўкраінскае войска. «Яна прыязджае, знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад мяжы з краінай-агрэсарам. І яна тут, у бліндажы. Прыехала, спявае з адкрытым сэрцам».

Па словах Сяргі, знаёмства з Маргарытай Ляўчук змяніла яго стаўленне да беларусаў, якія выступаюць за свабоду. Ён верыць у беларусаў і ў тое, што рэвалюцыя ў нашай краіне — справа часу.

«У мяне адносіны з краінамі будуюцца, як правіла, на тых людзях, якіх я ведаю з гэтай краіны. З тых беларусаў, якіх я ведаю, з якімі камунікую, а гэта не толькі ў Палку Каліноўскага. (…)

Гэта вельмі крутыя хлопцы. Ты разумееш, што гэтыя хлопцы, якія тут цяпер, на гэтай вайне аддаюць сваё жыццё за Украіну, але ў гэты момант яны аддаюць яго за Беларусь. Для іх важная справядлівасць, свабода, дэмакратыя. (…) Гэта людзі вельмі высокага духу».

Каментары18

  • политзек
    19.10.2024
    Belarus, дружище.. я понимаю, что ты хотел сказать, но поверь,... не получилось...
  • Саша
    19.10.2024
    Belarus, Раздался голос из помойки и показалась голова
  • Беларус
    19.10.2024
    Belarus, а хто такая чічеріна, што ты тут пра яе пішаш?

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць