Культура22

Казка пра прэм’ера Памідорскага і яго намеснікаў Сцяпашку, Пан‑пізу і Хамякова

У адной далёкай краіне жыў‑быў прэм’ер‑міністр Памідорскі. І былі ў яго тры намеснікі: старэйшы — Сцяпашка, сярэдні — Пан‑піза, малодшы — Хамякоў...

У адной далёкай краіне жыў‑быў прэм’ер‑міністр Памідорскі. І былі ў яго тры намеснікі: старэйшы — Сцяпашка, сярэдні — Пан‑піза, малодшы — Хамякоў.

Жылі яны жылі і гора не ведалі, але тут здарыўся сусветны эканамічны крызіс. Сабраў Памідорскі сваіх намеснікаў і сказаў: — Часы наступілі зараз цяжкія, нам трэба шмат грошай. Так што едзьце вы ў замежныя камандзіроўкі, набярыцеся там розуму. Уздыхнулі намеснікі і раз’ехаліся ў розныя бакі. Сцяпашка паехаў у Маскву, Пан‑піза ў Польшчу а Хамякоў ва Украіну… Доўга яны там прабылі ў навучанні, але настаў час вяртацца на радзіму.

Сабраліся яны ў кабінеце прэм’ер‑міністра. Абвёў ён іх позіркам і пытаецца: — Ну што, расказвайце чаму навучыліся

Першым выйшаў наперад Сцяпашка і сказаў: — Я цэлы год пражыў у Маскве і тамашні народ навучыў мяне хітраму фокусу. Купляць тавар за адзін рубель, прадаваць за 10 і пры гэтым не атрымліваць прыбытку.

Другім казаў Пан‑піза: — У Польшчы я аб’ездзіў ўсе гарады і вёскі і навучыўся жыць і працаваць так, каб ніхто не ведаў ні як мяне завуць, ні чым я займаюся.

Апошнім выступіў Хамякоў: — Ва Украіне добрыя людзі навучылі мяне мастацтву казаць 10 гадзінаў запар так, каб ніхто не зразумеў, што я сказаў. Выслухаў сваіх намеснікаў Памідорскі, уздыхнуў і сказаў: — Ну вось як, як мне з такімі мудакамі выканаць бездэфіцытным бюджэт на 2010 год?

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Ля Хатыні сустрэлі мядзведзіцу з медзведзянятамі

Памёр рэжысёр серыяла «Сябры» Джэймс Бэроўз

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?6

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі5

Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і верне сваю польскую ўзнагароду20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць