Абставіны здарэння пакуль невядомыя.

Фота: @minsk_gl / Telegram
На Камсамольскім возеры ў Мінску патануў мужчына.
На месца прыбылі ратавальнікі, супрацоўнікі МНС і дзве брыгады хуткай дапамогі, паведамляе канал «Мінск. Главное!».
Дарослага мужчыну дасталі з вады і спрабавалі рэанімаваць, аднак выратаваць яго не ўдалося.
Каментары