Праз украінскія атакі на расійскія НПЗ у Расіі перабоі з палівам.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Расійскі сэрвіс «Авіта» прыбярэ з платформы ўсе аб'явы пра продаж бензіну.
«Усе аб'явы па перапродажы бензіну на «Авіта» будуць схаваныя ў найбліжэйшы час, каб пазбегнуць спекуляцый на тавары першай неабходнасці. Правіла ўступіла ў сілу, мадэрацыя запушчана. Будзем пераглядаць рэгламенты і дапрацоўваць правілы ў гэтай катэгорыі, аж да забароны на пэўныя дзеянні», гаворыцца ў паведамленні папулярнай анлайн-платформы.
Праз украінскія атакі на расійскія НПЗ у Расіі ўтвараюцца перабоі з палівам, а цэны імкліва растуць. Расійскія незалежныя сеткі АЗС вымушаны пераключыцца на закупкі больш дарагога беларускага бензіну.
Каментары