Грамадства1010

Праз гвалт, пагрозы і ўгаворы. Як ідэолагі забяспечваюць «народную любоў» да Лукашэнкі сярод медыкаў

Прапагандысты спрабуюць стварыць ілюзію, быццам уся краіна літаральна ўгаворвае Лукашэнку вылучыцца на наступны тэрмін. Канал «Белыя халаты» піша, што ў апошнія дні паступае мноства паведамленняў аб тым, як у розных дзяржаўных медыцынскіх установах, а таксама сярод студэнтаў медыцынскіх ВНУ праходзіць кампанія па зборы подпісаў: праз гвалт, пагрозы і ўгаворы.

Студэнты Віцебскага МДУ дзеля прапагандысцкага фота праяўляюць цікавасць да ўрны для галасавання

Канал прыводзіць прыклад з санаторыя «Беларусачка». Збор подпісаў адбываецца наступным чынам: у кабінеты прыносяць спісы, у якіх адзначаны ўсе супрацоўнікі, і патрабуюць ад іх паставіць подпіс, не тлумачачы, у чым чалавек распісваецца і для чаго. Лішнія пытанні не вітаюцца. Па сутнасці, гэта ўніверсальны сцэнар, які рэалізуецца ў дзяржустановах.

Адным з дзейсных рычагоў для тых, хто супраціўляецца, з'яўляюцца пагрозы «разгледзець, на якіх умовах жывяце ў інтэрнатах», калі не паставіце подпіс. Гэта тычыцца як студэнцкіх, так і сямейных інтэрнатаў. Як правіла, подпісы збіраюць наступным чынам: на ўваходзе ў інтэрнат стаяць ідэолагі, якія патрабуюць ад усіх жыхароў прайсці ў адзін з кабінетаў і паставіць подпіс за «правільнага кандыдата». Часам могуць патрабаваць распісацца ў спісе проста на месцы, які ляжыць на стале ў вахцёра.

Інтэнсіўнасць ціску, пішуць «Белыя халаты», залежыць ад ступені імпэту кожнага канкрэтнага ідэолага.

Часта гэтыя людзі вельмі ініцыятыўныя, не саромеюцца агучваць спушчаныя зверху паказчыкі. Напрыклад, у адной з бальніц Мінска начмед заявіў, што 90% персаналу павінны падпісаць.

Тых, хто адмовіўся, выклікаюць на размову да ідэолага.

Скончыцца гэта можа ўгаворамі: «не трэба падводзіць калектыў», «не стварай праблемы начальству» ці прамымі пагрозамі высялення з інтэрната або непадаўжэння кантракту.

У бальніцах і паліклініках супрацоўнікам прыходзіць рассылка: «Прыходзім заўтра з пашпартамі, будзем ставіць подпісы за Лукашэнку». Былі прэцэдэнты, калі за «аўтографамі» прыходзілі ў кабінеты дактароў прама падчас прыёму пацыента.

У медуніверсітэтах подпісы сярод студэнтаў збіраюць прама ў будынку навучальнай установы, прычым кантралююць, хто падпісаўся, а хто не.

Каментары10

  • Лекар
    19.11.2024
    Во які стрэс у ж..пы з вусамі пасля 2020, дагэтуль забыць не можа.
  • Тутэйшы
    19.11.2024
    Як моцна не легетымны хоча лічыць сябе легетымным.
  • Жнівень
    19.11.2024
    Гвалтоўна каханым ня будзеш)),ці гэта іншае?))
    Але ж ПТРС 2020 застаецца назаўсёды!

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць