Свет

Справа Кядзіса: што новага?

Акцыі пратэсту, рэакцыя прэзідэнта, звальненне чыноўнікаў, арэол народнага героя — усё, што заўгодна, апроч адказу на пытанне, дзе дзеўся Драсюс Кядзіс.

Акцыі пратэсту, рэакцыя прэзідэнта, звальненне чыноўнікаў, арэол народнага героя — усё, што заўгодна, апроч адказу на пытанне, дзе дзеўся Драсюс Кядзіс.

Водгук гучнай справы Драсюса Кядзіса, які ў кастрычніку забіў двух чалавек, помсцячы за гвалт у дачыненні да дачкі, не сціхае. У розных гарадах Літвы працягваюцца акцыі пратэсту супраць бяздзеяння і свавольства чыноўнікаў.

Шырокі рэзананс атрымаў мітынг, які адбыўся ля будынка ковенскай пракуратуры: шасцёра дзяцей зацягнулі гімн Літоўскай Рэспублікі з падкарэктаванымі словамі: «Літва, Радзіма наша, зямля педафілаў. Спрадвеку твае сыны дзяцей гвалтавалі».
Пакуль паліцыя збірае сведчанні аб наўмысным здзеку з нацыянальнага гімну, грамадскасць неадназначна ацэньвае гэтую акцыю. «Бяздзеянне пракуратуры мяне здзіўляе, — кажа адвакат Гінтарас Чарняўскас. — Таму людзей, якія выказваюць недавер, не варта вінаваціць. Гэта адбітак негатыўных з’яваў у нашым грамадстве і дзяржаве. Аднак, і кпіць з дзяржаўных сімвалаў не трэба».

Між тым

прэзідэнт краіны Даля Грыбаўскайце пачала працэс адстаўкі чыноўнікаў, што зацягвалі расследаванне справы Кядзіса.
Зняты з пасады генеральны пракурор Альгімантас Валацінас, які, нягледзячы на абяцанні, не прадставіў вынікаў разбіральніцтва.

Вольнымі застаюцца і фатэлі кіраўнікоў Генеральнай пракуратуры, Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы і Міністэрства аховы здароўя.

Кядзіс звяртаўся да Грыбаўскайце з просьбай пакараць чыноўнікаў, якія нібыта гвалтавалі яго дачку, яшчэ да таго, як Літву скаланулі гучныя забойствы.

Цяпер «ковенская справа» пра педафілію перададзеная ў суд і знаходзіцца на стадыі разгляду. Асноўны падазроны ў гвалтоўных дзеяннях адносна малалетнай дачкі Кядзіса — палітык Андрус Усас.

Правы апекі над дзяўчынкай, якая пацярпела ад дзеянняў педафілаў, былі перададзеныя сястры Кядзіса Нярынзе Венцкене. Маці дзяўчынкі Лаймуце Станкунайце пазбаўленая права апякаць дачку з-за падазрэння ў садзейнічанні педафілам. Яна заявіла, што будзе змагацца за вяртанне дачкі праз суд.

Імя Драсюса Кядзіса стала вядомае ўсёй Літве пасля таго, як 5 кастрычніка 2009 г. у Коўне былі забітыя суддзя Ёнас Фурманавічус і Віялета Нарусявічэне, сястра Лаймуце Станкунайце і цёця дзяўчынкі. Кядзіс, якога падазраюць у здзяйсненні падвойнага забойства, матываваў злачынства адсутнасцю рэакцыі на свае звароты ў пракуратуру, да вышэйшых чыноўнікаў. Яшчэ ўлетку ён публічна абвінаваціў Фурманавічуса, Андруса Усаса і невядомага Айдаса ў гвалце над дачкой. Паводле яго словаў, маці і цётка пастаўлялі дзяўчынку педафілам.

Іншая версія — што і чыноўнікаў, і самога Кедзіса забіла мафія.

Цяпер Кядзіс абвешчаны ў міжнародны вышук. Выказваліся нават версіі, што ён уцёк у Беларусь.

Тым часам, для многіх літоўцаў яго вобраз стаў вобразам народнага героя, самотнага змагара з чынавенскай карупцыяй і самавольствам дзяржаўных службоўцаў. З’явіліся нават коміксы, у якіх Кедзіс-супермэн карае тых, хто крыўдзіць дзяцей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень12

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

У Францыі затрымалі беларуса за шпіянаж і спробу падпалу завода, які вырабляе баявыя дроны1

Расіяне на матацыклах спрабавалі ўзяць штурмам Малую Такмачку. Здагадайцеся, чым скончылася12

Самкі птушак здраджваюць партнёрам, каб спарвацца з больш разумнымі самцамі9

На МКАД-2 у аварыі загінуў 29‑гадовы хлопец

ЗША знялі марскую блакаду Ірана

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень12

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць