Культура

Творчасць Віктара Казько — спроба адкрыцца

Віктар Казько атрымаў прэмію «Гліняны Вялес» за раман, які дзесяць гадоў праляжаў у «Мастацкай літаратуры». А свет «Бунт незапатрабаванага праху» пабачыў летась у серыі «Кнігарня «Наша Ніва».

Віктар Казько атрымаў літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» за кнігу «Бунт незапатрабаванага праху». Раман дзесяць гадоў праляжаў у выдавецтве «Мастацкая літаратура». А свет пабачыў летась у серыі «Кнігарня «Наша Ніва».

«Наша Ніва»: Сп. Віктар, чым вам дарагая гэтая кніга?

Віктар Казько: Дарагая тым, што ўвабрала два бакі майго жыцця, калі не больш. Яна ўвабрала сібірскі перыяд, мой пераезд у Беларусь і знаёмства з краінай, паездкі па Палессі. І няма розніцы, удалая яна ці не. У нейкай ступені, гэта частка майго ўнутранага жыцця, жыцця невядомага нікому. Хоць я і адкрыты, але ў той самы час адкрывацца трэба да нейкай ступені. Нешта ў чалавека павінна быць сваё, патаемнае, што ён павінен несці. Для мяне яно адкрывалася мною ж у творчасці. Бо пра некаторыя рэчы публічна сказаць проста немагчыма, каб цябе не ўспрынялі нейкім ненармальным: пра твае пачуцці, пра твае адносіны да родных мясцін.

А творчасць як раз дае магчымасць выказацца, сказаць пра тое, што ты іншым разам нават тоіш ад самога сябе.

«НН»: Летась у Вас выйшлі дзве кнігі — раман «Бунт незапатрабаванага праху» і кніга публіцыстыкі і эсэ «Дзікае паляванне ліхалецця». Сёлета чым-небудзь «выстраліце»?

ВК: Каб гэта залежала ад мяне. У мяне яшчэ дзве кніжкі ляжаць нявыдадзеныя. Аповесці «Мой страх», «Прахожы» — гэта тое, што прыадчынілася праз публікацыі ў часопісах. Але я ж не сяджу, склаўшы рукі. Напісаныя яшчэ некалькі аповесцяў. Апошняя з іх — «Сказ пра ката, каторы смяяўся». Публікацыі, безумоўна, будуць. А выданне кніжак — гэта надта складаная рэч. І хто можа выдаць? Я ж разумею, што ў сённяшнім нашым Саюзе, якога не выдаюць у дзяржаўных выдавецтвах, 500 сяброў. Трэба ж нешта і на іх долю пакідаць. І пнуцца, займаць гэтую маленькую прастору, што засталася для цэлага «нячэснага» Саюза беларускіх пісьменнікаў, я не збіраюся. Я ніколі не імкнуўся друкавацца ні ў часопісах, ні ў выдавецтвах.

У мяне не той характар, каб лезці, забягаць, нагадваць пра сябе. І каб тусавацца.

Пра кнігу «Бунт незапатрабаванага праху» чытайце тут.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць