Грамадства55

Генпракуратура выдаліла са справаздачы словы Шведа, што ўсіх ужо выявілі і пакаралі

На сайце Генеральнай пракуратуры з'явілася справаздача пра сённяшнюю сустрэчу генеральнага пракурора Андрэя Шведа са студэнтамі і выкладчыкамі БДУІР. Але без тых слоў, якія раней найбольш прыцягнулі ўвагу

Андрэй Швед

«Андрэй Швед падкрэсліў, што на сёння ўсе, хто мае дачыненне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці, альбо ўжо асуджаныя, альбо з'яўляюцца фігурантамі крымінальных спраў, якія будуць разгледжаныя судамі», — цытуецца выступ Шведа ў тэлеграм-канале Генеральнай пракуратуры. 

Калі чытаць ягоныя словы літаральна, то атрымліваецца, што па стане на 15 студзеня 2025 года ўлады ўжо завялі палітычныя крымінальныя справы на ўсіх, каго палічылі патрэбным пераследаваць.

Але, як выглядае, літаральнае чытанне гэтага выказвання якраз памылковае. Прынамсі, сама пракуратура відавочна не хоча, каб на ім акцэнтавалі ўвагу, таму ў выніковую справаздачу згадку пра яго проста не ўключыла. 

Каментары5

  • даведка
    15.01.2025
    Если завтра позвонить в генеральную прокуратуру, то, не ровен час, там вам могут ответить, что такой человек у них не работает и о его судьбе им ничего неизвестно.
  • Русский бот
    15.01.2025
    В протоколе нет значит не было
  • .
    15.01.2025
    Мабыць, ён жадаў сказаць пра "мае дачыненне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці" не ў агульным сэнсе, а бюракратычным: "каго раней унеслі ў спісы экстрэмістаў і тэрарыстаў". Вось па тых або справы зрабілі або ўжо асудзілі.
    Адсправаздачыўся, карацей, што ўсё зрабіў (на той момант). Малайца. "Запись дел".

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

Раскрытая маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі13

Зяленскі: Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі9

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць