Грамадства11

Палітвязню Вацлаву Арэшку — 70 гадоў, ён асуджаны на восем гадоў

18 студзеня споўнілася 70 гадоў палітвязню Вацлаву Арэшку. Вядомы актывіст прафсаюзу РЭП трэці раз адзначае дзень нараджэньня ў няволі, піша Радыё Свабода.

Вацлаў Арэшка. Фота: Радыё Свабода

Вацлава Арэшку асудзілі на 8 гадоў зняволення, яго трымаюць у калоніі № 22 пад Івацэвічамі.

Вядома, што ў калоніі Вацлаў Арэшка праз узрост вызвалены ад працы на вытворчасці, ён часта звяртаецца па дапамогу да дактароў. У палітвязня праблемы са зрокам, нават лісты дамоў пішуць іншыя вязьні па ягонай просьбе.

Вацлава Арэшку затрымалі 19 красавіка 2022 года. У той дзень адначасова былі арыштаваныя кіраўнікі і найбольш вядомыя актывісты беларускіх незалежных прафсаюзаў. Амаль праз год, у студзені 2023-га, Вацлаў Арэшка быў асуджаны на 8 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Сярод трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, паводле якіх асудзілі актывіста, быў артыкул 361-1 пра стварэнне «экстрэмісцкага фармавання» і ўдзел у ім.

Гэткім фармаваннем беларускія ўлады прызналі прафсаюз РЭП (Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці), у якім Арэшка рэдагаваў бюлетэнь прафсаюзаў РЭП.

Цяперашні палітвязень калоніі «Ваўчыныя норы» Вацлаў Арэшка таксама вядомы як дзеяч беларускай культуры, ён займаўся рэдактарскай і літаратурнай дзейнасцю.

Вацлаў Арэшка працаваў у Тэатры юнага гледача і Нацыянальным мастацкім музеі, выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, распрацаваў праграму новага навучальнага курса «Гісторыя і тэорыя культуры Беларусі», вёў раздзел кніжных і камп'ютарных рэцэнзій у «Нашай Ніве», рэдагаваў электронны сайт-архіў «Вытокі», выступаў як актывіст ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў», ініцыяваў стварэнне «Кнігі гонару Курапатаў» у памяць пра ахвяр рэпрэсій.

Як літаратар Вацлаў Арэшка друкаваўся ў часопісах «Спадчына» і Arche, перакладаў са старапольскай мовы творы беларускага барока.

Каментары1

  • Serge
    18.01.2025
    Арэшка - герой нашага часу. Малавядомы, сціплы, але рабіў на карысць Беларусі.

Цяпер чытаюць

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску23

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Ала Пугачова зламала нагу і тазасцегнавы сустаў15

Беларус гнаў па Аўстрыі з хуткасцю 200 кіламетраў у гадзіну: спяшаўся дадому6

Украіна абнавіла пералік прыярытэтных цэляў у расійскім тыле

Пуцін паабяцаў маракам, што Расія пераможа ў вайне11

Расійскі дрон трапіў у супермаркет у Чарнігаве, ёсць загінулыя

82‑гадовая амерыканская бабуля дабілася, каб у дамах састарэлых падавалі алкаголь4

Беларусы даехалі аўтастопам да Аўстраліі і расказалі, колькі патрацілі3

У Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс4

Кажуць, у Расіі знялі жаночую версію «Графа Монтэ-Крыста». Што гэта за серыял?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску23

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць