Другая за месяц агульнанацыянальная забастоўка пачалася ў Грэцыі ў чацвер. Чакаецца, што ў ёй возьмуць удзел сотні тысяч работнікаў дзяржаўнага і прыватнага сектараў.
Да страйкоўцаў, якія выйдуць на вуліцы, павінны далучыцца паліцэйскія, пажарныя і мытнікі. Мяркуюць, што ў цэлым гэты страйк будзе больш масавым, чым папярэдні.
Пратэстоўцы не згодныя з захадамі, што робяцца ўрадам па жорсткай бюджэтнай эканоміі ў сувязі з найсур’ёзнейшым крызісам, у які трапіла Грэцыя. У сваю чаргу кіраўнік грэцкай федэрацыі працадаўцаў абвінаваціў страйкоўцаў у спробах ператварыць краіну ў дзяржаву, якой неабходная дабрачынная дапамога.
У выніку забастоўкі краіна адрэзаная ад астатняга свету,
бо на 24 гадзіны працу спынілі авіядыспетчары. У партах засталіся караблі: прафсаюзы супрацоўнікаў партовых і берагавых службаў таксама далучыліся да страйку.
Ва ўрадзе Грэцыі кажуць, што разумеюць незадаволенасць грамадзян ростам падаткаў і скарачэннем узроўняў аплаты працы, але пры гэтым адмаўляюцца змякчыць меры жорсткай эканоміі.
-
Швейцарыя выступіла супраць абмежавання колькасці насельніцтва
-
Эпатажны спявак Oliver Tree і яшчэ пяць чалавек загінулі ў Бразіліі пасля сутыкнення верталётаў
-
Пуцін павіншаваў Трампа з 80‑годдзем і заявіў, што чакае Зяленскага ў Маскве. Крэмль сцвярджае, што прэзідэнт ЗША паабяцаў уздзейнічаць на Кіеў
Каментары