Грамадства

Уводзяцца часовыя абмежаванні на праезд велікагрузных аўтамабіляў

Часовыя абмежаванні на праезд велікагрузных аўтамабіляў будуць дзейнічаць на рэспубліканскіх дарогах Беларусі з 20 сакавіка па 20 красавіка.

Як патлумачылі ў прэс‑службе дэпартамента «Белаўтадар» Мінтранса, у вясенні перыяд аўтамабільныя дарогі аказваюцца найбольш безабароннымі перад цяжкімі транспартнымі нагрузкамі. Каб захаваць дарогі і дарожныя збудаванні, а таксама забяспечыць бяспеку руху, і ўводзяцца часовыя абмежаванні нагрузак у межах ад 6 да 9 тон на адзіночную вось аўтамабіля.

У «Белаўтадары» патлумачылі, што пералік дарог з абмежаваннямі дапушчальных нагрузак складзены па выніках дыягностыкі: абмежаванні будуць уведзены на канкрэтных участках дарог у адпаведнасці з іх станам.

Аднак на асноўных маршрутах руху транзітнага транспарту абмежаванні ўводзіцца не будуць.

Гэта дарогі М‑1/Е‑30 Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі (Радзькі), М‑2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск, М‑6 Мінск — Гродна — мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі), М‑7 Мінск — Ашмяны — мяжа Літоўскай Рэспублікі (Каменны Лог), М‑8 Мяжа Расійскай Федэрацыі (Езярышча) — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны (Новая Гута) плюс пад’езды да Магілёва і Гомеля, М‑9 Кальцавая дарога вакол Мінска і шэраг іншых транзітных аўтатрас.

Традыцыйна часовыя абмежаванні не будуць распаўсюджвацца на транспартныя сродкі, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў, лекавых прэпаратаў, гаруча‑змазачных матэрыялаў, семяннога фонду, жывых жывёл, кветак, пошты і паштовых грузаў, скорапсавальных грузаў і грузаў гуманітарнай дапамогі, а таксама перавозкі, звязаныя з папярэджаннем ці ліквідацыяй надзвычайных сітуацый.

У «Белаўтадары» адзначылі, што без уліку часовых абмежаванняў магчымыя таксама пэўныя віды перавозак (яны агавораны ў пастанове), але пры ўмове атрымання спецыяльнага дазволу на праезд.

На дарогах у адпаведнасці з абмежаваннямі, якія ўводзяцца, устаноўлены часовыя дарожныя знакі, а за перамяшчэннем грузавога транспарту ажыццяўляецца жорсткі кантроль. Згодна з заканадаўствам, перавозчыкі нясуць адказнасць за пашкоджанні дарог, выкліканыя рухам транспарту з парушэннем абмежаванняў.

Як адзначылі ў «Белаўтадары», па меры гатоўнасці аўтадарог да пропуску цяжкавагавых транспартных сродкаў абмежаванні будуць здымацца. «Гэта значыць, магчыма, на шэрагу аўтатрас тэрмін іх дзеяння скароціцца ў залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі. У той жа час пры неабходнасці магчымае і дадатковае абмежаванне масы і нагрузак у гэты перыяд», — патлумачылі ў прэс‑службе дэпартамента.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць