Свет33

Трамп і Зяленскі расказалі, пра што сёння размаўлялі паміж сабой па тэлефоне

12 лютага прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагаварыў з кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным, а пасля звязаўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Спачатку было вядома толькі пра факт апошняй размовы, але пасля абодва прэзідэнты паведамілі ў сацсетках пра тое, якія праблемы падчас яе абмяркоўваліся. 

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп падчас сустрэчы ў верасні 2024 года ў ЗША. Фота: Alex Kent/Getty Images

Паведамленне Трампа пра размову з Зяленскім у сацсетцы Truth Social было нашмат карацейшым, чым пра размову з Пуціным. Але ў ім прэзідэнт ЗША быў гэтак жа сама напоўнены аптымізмам:

«Я толькі што размаўляў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Размова прайшла вельмі добра. Ён, як і прэзідэнт Пуцін, хоча заключыць мір.

Мы абмеркавалі мноства тэм, звязаных з вайной, але ў асноўным сустрэчу, якая прызначаная на пятніцу ў Мюнхене і дзе дэлегацыю ўзначаляць віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс і дзяржаўны сакратар Марка Рубіа.

Спадзяюся, вынікі сустрэчы будуць станоўчымі. Прыйшоў час спыніць гэтую недарэчную вайну, падчас якой былі масавыя і зусім непатрэбныя смерці і разбурэнні. Хай дабраславіць Госпад народы Расіі і Украіны!», — напісаў Трамп.

Зяленскі, у сваю чаргу, напісаў пра вынікі сустрэчы ў тэлеграме:

«Толькі што гаварыў з Дональдам Трампам. Працяглая размова. Пра магчымасці дасягнуць міру. Пра нашу гатоўнасць працаваць разам на ўзроўні камандаў. Пра нашы тэхналагічныя магчымасці, у прыватнасці дроны і іншыя сучасныя вытворчасці.

Удзячны прэзідэнту Трампу за цікавасць да таго, што мы можам зрабіць разам. Абмеркавалі нашу размову са Скотам Бесэнтам і падрыхтоўку нашага новага пагаднення па бяспецы і эканамічным і рэсурсным узаемадзеянні.

Прэзідэнт Трамп праінфармаваў мяне пра дэталі сваёй размовы з Пуціным. Украіна больш за ўсіх хоча міру. Вызначаем нашы сумесныя з Амерыкай крокі, каб спыніць расійскую агрэсію і гарантаваць надзейны, працяглы мір.

Як сказаў прэзідэнт Трамп, let's get it done. Дамовіліся пра далейшыя кантакты і сустрэчы».

Пасля Зяленскі яшчэ раз закрануў пытанне размовы з Трампам у сваім традыцыйным вячэрнім звароце:

«Вельмі прадметныя перамовы са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Была размова з прэзідэнтам Трампам — добрая размова, падрабязная. Я ўдзячны прэзідэнту Трампу за шчырую цікавасць да нашых агульных магчымасцяў, да таго, як мы можам разам наблізіць сапраўдны мір.

Працяглая размова. Мы абмеркавалі шмат нюансаў — дыпламатычных, ваенных, эканамічных, і прэзідэнт Трамп праінфармаваў мяне пра тое, што яму сказаў Пуцін.

Верым, што сілы Амерыкі дастаткова, каб разам з намі, разам з усімі партнёрамі даціснуць Расію і Пуціна да міру».

Каментары3

  • Барадзед
    12.02.2025
    Зеленский просто так не уступит территории. Война продолжается.
  • Вадя
    13.02.2025
    Барадзед, Ну ,тогда "уступят" его самого.
  • эх ваня, пей лучше зеленку
    13.02.2025
    Вадя, твой коммент в стиле "ну тогда мы возьмем Киев за три дня". миллион ванек кремль положил в черноземе, а до Киева еще более 700 км.

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў12

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

У БДМУ прагназуюць конкурс сярод тых, хто паступае на мэтавыя месцы

ЗША зноў нанеслі маштабныя ўдары па Іране. Цэны на нафту тут жа падскочылі3

Вы мыеце гэтыя хатнія рэчы занадта рэдка3

Вынік апошняга матча за выхад у чвэрцьфінал мундыялю вырашыла серыя пенальці6

У Варшаве ўладальніца крамы паказала дызлайкі ўдзельнікам антыўкраінскага мітынгу. Пасля таго яе краму разграмілі33

П'яны кіроўца арандаванага аўто зладзіў гонкі па мінскіх вуліцах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў12

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць