Свет2121

Пуцін: Расія павінна выкарыстоўваць усе магчымасці, каб перашкодзіць спробам сарваць перамовы з ЗША

Краіны Захаду незадаволеныя аднаўленнем кантактаў паміж Масквой і Вашынгтонам і, імкнучыся захаваць глабальную нестабільнасць, нібыта хочуць паспрабаваць сарваць дыялог. Такую заяву зрабіў Уладзімір Пуцін на пасяджэнні калегіі ФСБ.

Уладзімір Пуцін

«Не ўсіх задавальняе аднаўленне расійска-амерыканскіх кантактаў. Частка заходніх элітаў па-ранейшаму настроена на захаванне нестабільнасці ў свеце, і гэтыя сілы будуць спрабаваць сарваць або скампраметаваць распачаты дыялог.

Мы гэта з вамі бачым. Нам трэба гэта ўлічваць і выкарыстоўваць усе магчымасці дыпламатыі і спецыяльных службаў для зрыву падобных спробаў», — заявіў кіраўнік Расіі.

Пуцін падкрэсліў, што супрацоўнікі ФСБ павінны цвёрда абараняць «нацыянальныя інтарэсы Расіі, яе суверэнітэт, а таксама бяспеку і свабоды грамадзян».

Акрамя таго, Пуцін запатрабаваў узмацніць контрвыведвальную дзейнасць, матывуючы гэта ростам актыўнасці замежных спецслужбаў на фоне развязанай ім вайны ва Украіне. Ён таксама даручыў ФСБ рашуча спыняць любыя спробы «раз'яднаць і раскалоць» расійскае грамадства.

Раней на фоне асцярожнага збліжэння з Вашынгтонам у адміністрацыі прэзідэнта Расіі далі рэкамендацыі прапагандысцкім СМІ не рабіць акцэнт на асабістай падтрымцы Трампа, але сфармаваць вобраз палітыка, які «меў мудрасць адгукнуцца на працягнутую Расіяй руку», паведамляе выданне «Вёрстка» са спасылкай на крыніцы ў праўладных медыя і суразмоўцу, блізкага да Крамля. Такая стратэгія прадыктавана асцярогамі, што перамовы з ЗША могуць у канчатковым выніку зайсці ў тупік.

Каментары21

  • АCAB
    27.02.2025
    Нагадаю адну Макароніну, якая месяц таму цьвердзіла, што эўракалгас бараніцьме сувэрынітэт даніі ў Грэнлядыі.

    Якія га?!
  • Васіль
    27.02.2025
    Пуцін гуляе ў гульню Трампа. Той любіць гаварыць, як ён "ладзіў з Пуціным" і які той "добры хлопец". Цяпер і гэты пачаў. Толькі ў Трампа гэта такі стыль перамоў з усімі. А Пуцін такім чынам стараецца скампраметаваць Трампа.
  • Барадзед
    27.02.2025
    Путлер так уверен, что Трамп по-быстрому согласится разделить Украину как Польшу в 18 веке. Посмотрим.

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць