Меркаванні11

Янка Купала і Гародня

Гродзенскі дзяржаўны універсітэт невыпадкова носіць імя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Горад цесна звязаны з яго жыццёвым шляхам і творчасцю.

Гродзенскі дзяржаўны універсітэт невыпадкова носіць імя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Горад цесна звязаны з яго жыццёвым шляхам і творчасцю.

Паэт неаднойчы бываў у Гародні. Дата апошняй паездкі дакладна вядомая — 27—28 сакавіка 1941 года. Пра гэта сведчаць успаміны Васіля Віткі «Сустрэчы, якія зберагла памяць».

А ўпершыню пра паэта пачулі тут сто гадоў таму. Дзякуючы культурна-асветнай дзейнасці Гродзенскага гуртка беларускай моладзі (1910—1913), які актыўна прапагандаваў беларускую культуру, шырокай грамадзе гарадзенцаў былі прапанаваны яго творы. На вечарынах чыталіся вершы Янкі Купалы, выконваліся песні на яго словы. Пра гэта сведчаць і ўспаміны дзяячкі гуртка Зоські Верас.

Вучні першай беларускай школы ў Гародні, што паўстала ў 1916 годзе, вывучалі творы Янкі Купалы. Школа месцілася на вуліцы Маставой, 9 пры Барысаглебскім манастыры. А настаўнічалі ў ёй Тэкля Станішэўская і Аляксандр Грыкоўскі.

У 1919 годзе падчас дзейнасці Драматычнага гуртка Грамады беларускай моладзі 19 верасня ўпершыню ў Гародні быў пастаўлены спектакль па п’есе «Паўлінка», у якім галоўную ролю выконвала Паўліна Мядзёлка.

Асобная старонка культурнага жыцця горада звязана з дзейнасцю Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, у рэпертуары якога перыядычна з’яўляюцца творы класіка. Сёння гэта два спектаклі — «Раскіданае гняздо» і «Прымакі». Два спектаклі паводле Купалавых твораў з поспехам ідуць на сцэне Гродзенскага абласнога тэатра лялек — п’еса «Тутэйшыя» і «Паэма без слоў» (паводле драматычнай паэмы «Сон на кургане»).

Вобраз паэта заўсёды натхняў гарадзенскіх творцаў на стварэнне вершаў. Пачынальнікам прынёманскай паэтычнай купаліяны стаў Міхась Васілёк. Пісьменніцы Зінаідзе Бандарынай, што з’яўляецца аўтаркай кнігі пра Купалу «Ой, рана на Івана…» і нарыса «Па купалаўскіх мясцінах», належыць верш «Па купалаўскіх сцежках». Некалькі вершаў прысвяцілі народнаму паэту Данута Бічэль, Юрка Голуб, Анатоль Брусевіч.

У Гродзенскім педінстытуце ў 1958—1965 гадах штогод праводзіліся Купалаўскія чытанні. Яны былі адноўлены як навуковая канферэнцыя ў 1995, якая раз на два гады збірае купалазнаўцаў у Гародню. Чарговая канферэнцыя прайшла сёлета 24—25 лютага. На ёй прагучала ажно 89 дакладаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч33

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч33

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць