Грамадства99

Лукашэнка запрасіў Трампа, Пуціна і Зяленскага ў Мінск

«Не трэба Зяленскага цяпер нахіляць, якім бы ён ні быў. Трэба пераканаць, дамовіцца і з Зяленскім, бо за Зяленскім стаіць большая частка ўкраінскага грамадства. Таму трэба дамаўляцца», — сказаў Лукашэнка.

Фота: Ali Cura Anadolu via Getty Images

Мінск гатовы арганізаваць перамовы Дональда Трампа, Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу, якое было запісана ў мінулы чацвер, піша БелТА.

«Не трэба Зяленскага цяпер нахіляць, якім бы ён ні быў. Трэба пераканаць, дамовіцца і з Зяленскім, бо за Зяленскім стаіць большая частка ўкраінскага грамадства.

Таму трэба дамаўляцца. Хочаце — прыязджайце. Вось, побач — 200 кіламетраў ад беларускай мяжы да Кіева. Паўгадзіны на самалёце. Прыехалі. Вось тут сядзем. Спакойна, без шуму, без крыкаў дамовімся. Таму перадайце Трампу: я яго чакаю тут разам з Пуціным і Зяленскім. Сядзем і спакойна дамовімся. Калі вы хочаце дамовіцца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён лічыць, што Дональд Трамп больш самастойны прэзідэнт, чым яго папярэднік Джо Байдэн.

«Ён, нават калі няправільна, але прыме рашэнне. Байдэн сам рашэння не прымаў. Яму казалі: не трэба тэлефанаваць, — ён не тэлефанаваў. Яму сказалі: назаві Пуціна дыктатарам, — ён назваў яго дыктатарам, — адзначыў Лукашэнка.

— У яго куча дарадцаў: па ваенных пытаннях — у Пентагоне, па пытаннях знешніх адносін — Блінкен, былы дзяржсакратар, вядучая фігура, і ім падобныя. Больш за тое, там жа, у Дзярждэпе, сядзелі людзі, якія глядзелі ў рот Блінкену і казалі тое, што казаў Блінкен. Стваралася вялізная армія, якая Джо Байдэна падштурхоўвала ў пэўным кірунку».

Аляксандр Лукашэнка не выключыў, што свае інтарэсы ў часы Джо Байдэна актыўна лабіравалі і прадстаўнікі ваеннай прамысловасці.

«А Байдэн у сілу свайго характару і ў сілу свайго фізічнага становішча не мог супраціўляцца, як супраціўляецца Трамп. Вось у чым уся праблема», — лічыць Лукашэнка.

Каментары9

  • Не пройдет
    05.03.2025
    Пустой номер.
  • Ой
    05.03.2025
    Слишком много на себя берет. Может вообще с санкциями так и остаться за бортом, а политические в тюрьмах на долгие годы, потому что беларусь трампу неинтересна
  • Аляксандр
    05.03.2025
    Прайграць выбары хатняй гаспадыні і яшчэ нешта вякаць

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію7

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам4

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму3

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны7

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію7

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць