Літаратура

Упершыню па-беларуску выйшлі ўспаміны Бэлы Шагал

У выдавецтвае «Пфляўмбаўм» выйшла новая кніга — мемуары Бэлы Шагал «Запаленыя свечкі» з ілюстрацыямі Марка Шагала. З ідышу кнігу пераклаў Ігар Крэбс, піша Bellit.info.

«424 старонкі! Праілюстраваў выданне Марк Шагал. З вялікімі прыгодамі, але мы дамагліся пакупкі ліцэнзіі на гэтыя графічныя ілюстрацыі, каб вы маглі насалодзіцца прыгожым выданнем», — дзеляцца навіной у выдавецтве.

Успаміны Бэлы Шагал (у дзявоцтве Розэнфэльд) складаюцца з дзвюх частак — «Запаленыя свечкі» (1945) і «Першая сустрэча» (1947). Абедзве былі напісаныя на ідышы і выйшлі толькі пасля смерці аўтаркі.

Кніга эмацыйна і вобразна расказвае пра дзяцінства Бэлы, яе знаёмства з Маркам Шагалам і адкрывае чытачу жыццё Віцебска канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя, горада з багатай габрэйскай культурай.

Выданне неўзабаве паступіць у продаж ў кнігарню Knihauka.com і іншыя кнігарні ды сайты, дзе зазвычай прадаюцца кнігі выдавецтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес29

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

Па Мінску везлі верталёт Мі-261

Еўропа абмяркоўвае забарону сацсетак для падлеткаў4

Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»4

Памятаеце гісторыю амерыканкі, якую трымалі ў коме пасля смерці, каб не спыняць цяжарнасць? Прайшоў год: што цяпер з дзіцем24

У чым прычына нашэсця жукоў пад Мінскам?1

Два мужчыны з мачэтэ напалі на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра ў расійскім Краснадары4

У Мінздароўя расказалі пра стан пацярпелых ад удару дрона ў Бранскай вобласці1

У Польшчы грамадзяніну Грузіі выстаўленыя абвінавачанні ў забойстве мастака Сямёна Скрапецкага4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес29

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць