Аўто11

У Беларусі прадаюць рэдкі VW Polo. Колькі просяць за 30-гадовы эксклюзіў?

Шэраговы аўтааматар можа падумаць, што машыну проста сабралі з запчастак рознага колеру, але гэта не зусім так.

Фота: av.by

Цікавая машына, але з нюансамі

У Смалявічах выставілі на продаж рознакаляровы VW Polo 1996 года выпуску. У аб'яве пазначана, што гэта арыгінальны Арлекін (Harlekin). 

Асаблівасць гэтай мадэлі заключаецца ў тым, што кузаў аўтамабіля быў выкананы адразу ў чатырох колерах: жоўты, сіні, чырвоны, зялёны. 

У Polo, які прадаюць у Смалявічах, асноўны колер — сіні, таму дах, заднія крылы і ўнутранка аўто сіняе. Але колер кузава таксама можа быць жоўтым, чырвоным або зялёным.

Фота: av.by

У абіўцы сядзенняў таксама можна ўбачыць элементы з чатырох колераў. На рычагу пераключэння хуткасцей ёсць рознакаляровы надпіс Harlekin.

Просяць за машыну 2900 даляраў, што робіць яго самым дарагім на беларускім рынку сярод Polo 1995-1997 гадоў выпуску.

Наколькі каштоўны менавіта гэты экзэмпляр — пытанне спрэчнае. З аднаго боку гэта сапраўды рэдкае аўто, а з іншага, як кузаў так і салон аўто патрабуюць увагі. 

Фота: av.by

Нават па фота, дзе машына стаіць брудная, бачна, што на многіх элементах кузава прысутнічае карозія.

Салон аўтамабіля таксама далёка не ў ідэальным стане. Ён патрабуе не толькі хімчысткі, але і рамонту, паколькі на крэслы кіроўцы ёсць дзірка.

Фота: av.by

Сапраўдны экслюзіў

VW Polo Harlekin выпускалі з 1995 па 1997 год. Усяго было выпушчана каля 3800 адзінак VW Polo Harlekin. Яшчэ больш рэдкім былі VW Golf 3 у выкананні Harlekin — усяго 264 штукі. 

Адметна, што першапачаткова VW не меў планаў выпускаць падобныя версіі машын. Першапачаткова аўтавытворца зрабіў гэта дзеля рэкламы, але жартаўлівыя VW атрымалі пазітыўныя водгукі і высокі попыт, таму VW вырашыў выпусціць лімітаваную версію рознакаляровых машын.

У выніку Harlekin знайшоў сваё месца ў аўтамабільнай культуры. Аматары маркі ва ўсім свеце самастойна робяць з сваіх VW арлекінаў, замяняючы або перафарбоўвачы дэталі. І робяць гэта не толькі з мадэлямі Golf і Polo.

Такім чынам маркетынгавы трук стаў часткай аўтамабільнай культуры.

Што тычыцца тэхнічнага боку, то VW Polo Harlekin, як і Golf, нічым не адрозніваюцца ад іншых машын. Напрыклад, у смалявіцкага Polo пад капотам самы слабы ў лінейцы 1-літровы бензінавы рухавік.

Каментары1

  • gyno
    04.05.2025
    У Сухараве такі бачыў

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»1

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць