Грамадства55

Ксяндза з Шуміліна Анджэя Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зняволення

30 красавіка ў Шуміліне вынесены прысуд айцу Анджэю Юхневічу, пробашчу мясцовага санктуарыя Маці Божай Фацімскай. Афіцыйна пра гэта пакуль не паведамляецца, але вернікі даведаліся, што святар асуджаны да 13 гадоў зняволення, пры тым, што абвінавачванне настойвала на тэрміне ў 15 гадоў, піша Katolik.news.

Айцец Анджэй Юхневіч асуджаны да вялізнага тэрміну зняволення
Анджэй Юхневіч

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, у чым канкрэтна абвінавацілі святара, якога першапачаткова затрымлівалі па «палітычных» матывах — не вядома. З раскладу суда вынікала, што яму інкрымінавалі тры крымінальныя артыкулы, якія тычацца палавых зносін з непаўналетнімі. Таксама было паведамлена, што працэс вяла старшыня суда Шумілінскага раёна Іна Грабоўская.

Як даведаліся вернікі, святар цалкам адмаўляў абвінавачванні і спрабаваў даказаць сваю невінаватасць. 

Наколькі вядома вернікам, абвінавачванне будавалася на паказаннях адной або некалькіх «ахвяр» — не выключана, што яны давалі іх пад ціскам. Па тых звестках, якія дайшлі да вернікаў, у справе святара гаворка ідзе пра падзеі прыкладна 10-гадовай даўніны, таму пабудаваць абвінавачванні маглі толькі на сумніўных паказаннях.

Сам святар у судзе трымаўся ў добрым стане духу. Пры гэтым у дыяцэзіі ніколі ні ад каго не атрымлівалі скаргаў на айца Анджэя. Як адзначаюць вернікі, 13 — асаблівая лічба для католікаў, гэта дата аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме, таму асуджанага святара асабліва давяраюць апецы Багародзіцы.

У адрозненне ад прысуду ксяндзу Генрыху Акалатовічу ў Мінску (яму далі 11 гадоў), на які не прыйшлі ні біскупы, ні святары, на суд над айцом Анджэем кожны раз прыязджаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У пасёлку бачылі, як падчас пасяджэнняў ён ішоў у капліцу і маліўся там.

Каментары5

  • Беларус
    30.04.2025
    Когда уже сдохнет вся лукашисткая хунта?…
  • Руднік
    30.04.2025
    Заўважце як сябе абараняе хунта, у разы меней даюць за забойствы, пьяныя дтп. Якое "злачынства" можа зрабіць ксендз? Можа як грамадзянін выказаўся пра падзеі 20г і пра вайну. Можа дапамагаў шукаць докі для кп. Можа дапамог грошмі пацярпелым. Усе. У педафелію не веру, тым больш затрымлівалі за палітыку. Ватыкан маўчыць. Ян Павел другі не маўчаў бы
  • Рэчаіснасьць
    30.04.2025
    Беларус, калябаранцкая адміністрацыя рашкі будзе існаваць пакуль т.з. беларусы будуць працягваць карыстаць языку.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць