Грамадства1212

Што ўяўляе сабой база даных, якую сілавікі называюць «узломам «Новай Беларусі»

Сілавікі заявілі, што ідэнтыфікавалі каля тысячы карыстальнікаў праграмы «Новая Беларусь». Раней яны сцвярджалі пра зліў даных з праекта. Але што сабой насамрэч уяўляе тая база, якая выдаецца за зліў?

Скрыншот з сайта праграмы «Новая Беларусь»

Мы прааналізавалі скрыншоты, якія некалі выкладалі на хакерскім форуме і спрабавалі прадаць за некалькі тысяч даляраў. Цяпер дзяржаўныя медыя, губазікаўцы і блогер Сяргей Пятрухін выдаюць іх за зліў з праграмы «Новая Беларусь».

Скрыншоты з той базы

Насамрэч гэта цалкам адкрытыя звесткі з сэрвісу bymapka.me — каталога беларускіх эміграцыйных бізнэсаў.

Гэта інфармацыя была сабраная праграмным метадам і дапоўненая звесткамі з адкрытых рэестраў.

Скрыншоты з той базы

Павел Лібер пацвердзіў, што гэта звесткі менавіта з bymapka.me, якую як сэрвіс выкарыстоўвае «Новая Беларусь».

Няма ніякіх доказаў таго, што кудысьці ўцякла база тых, хто рэгістраваўся ў «Новай Беларусі» менавіта як карыстальнік.

Да таго ж, «Новая Беларусь» збірае з карыстальнікаў зусім іншыя звесткі — толькі электронныя адрасы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Андрусь
    30.05.2025
    Ну напісаў нехта парсер і сабраў дадзеныя з мапкі.

    Прадаў гэтыя дадзеныя ёлупням губазікам і перадаў гэтыя грошы Палку Каліноўскага...

    Апладуем стоячы. Але навошта так з губашлёпікаў здзеквацца? Няхай яшчэ што-небудзь купяць:))
  • Ніколі не было і вось ізноў...
    30.05.2025
    Пятрухін (і яго адэпты-кансьпіролягі) лахануліся як дзеці малыя
  • галаперыдол
    30.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Матч паміж Англіяй і Аргенцінай прывёў да палітычнага скандалу з-за Фалклендскіх астравоў7

Ва Украіне — новы прэм'ер2

Кіраўнік ЦРУ: Сярэдняя працягласць жыцця расійскага навабранца пасля прыбыцця на поле бою — 20‑30 хвілін4

400‑тысячны артыкул апублікаваны на сайце «Нашай Нівы». А пра што былі 300-тысячны, 200-тысячны, 100-тысячны?8

Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць58

Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай14

Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны2

Удзельніка «Армейскіх гульняў» з Бакштаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах5

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць