Фатограф памёр сёння ноччу, яму было 73 гады.

Фота: suglob.by
Віктар Суглоб нарадзіўся ў 1952 г. у Гомельскай вобласці, але ўжо доўгі час жыў і працаваў у Мінску, займаўся таксама прадпрымальніцкай дзейнасцю — кіраўніцтвам фотацэнтра «Свет фота».
Прафесійна звязаны з фатаграфіяй больш за 40 гадоў. Улюбёнымі яго жанрамі былі пейзажы і гарадскія віды, а таксама студыйныя нацюрморты, у тым ліку і атрыманыя з дапамогай асвятлення светлавым пэндзлем.
Сабраў вялікую калекцыю фотаапаратаў, якая больш за 5 гадоў дэманстравалася ў аднайменным музеі-галерэі. Калекцыя мела вялікае значэнне пры стварэнні каталога-класіфікатара «1200 фотаапаратаў з СССР», быў у ліку яго аўтараў.
-
Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах
-
Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі
-
«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі
Каментары