Вайна

Украіна і Расія абмянялі чарговыя групы параненых і хворых палонных

14 чэрвеня адбыўся чарговы этап вялікага абмену палоннымі ў катэгорыі «параненыя і цяжкахворыя» ў межах дамоўленасцяў дасягнутых у Стамбуле, паведаміў украінскі Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.

На радзіму вярнуліся вайскоўцы Узброеных сіл Украіны, у тым ліку з Дэсантна-штурмавых войскаў, Вайскова-марскіх сілаў, Сілаў тэрытарыяльнай абароны, Дзяржаўнай памежнай службы, Нацыянальнай гвардыі і Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту.

Большасць вызваленых сёння байцоў знаходзіліся ў палоне з 2022 года, многія трапілі туды падчас абароны Марыупаля.

Сярод тых, хто вярнуўся, пераважаюць афіцэры. Некаторыя з вызваленых — маладыя людзі ва ўзросце да 25 гадоў.

Усяго вярнуліся дадому украінцы, што ўдзельнічалі ў баях на Данецкім, Запарожскім, Луганскім, Херсонскім, Харкаўскім, Сумскім і Курскім напрамках.

Пасля вяртання ўсе вызваленыя пройдуць медыцынскі агляд, атрымаюць неабходную фізічную і псіхалагічную рэабілітацыю, а таксама ўсе належныя выплаты за час знаходжання ў палоне.

Каментары

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць