Грамадства2828

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней

Працоўная назва кнігі — «У чаканні новых варвараў».

«Я магу шчыра прызнацца, што са словамі ў мяне цяпер вельмі складана. Я пішу новую кнігу, але вельмі складана. Таму што я не ведаю, як прабіцца да гэтага постчырвонага чалавека. Пакуль не ведаю», — падзялілася нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч на сустрэчы з чытачамі, якая адбылася 16 чэрвеня ў Варшаве.

«Канец чырвонага чалавека аказаўся зусім не канцом. Я пішу новую кнігу, што з гэтым чалавекам цяпер. Чаму ён так доўга жыве? Што трымае яго? Што? Кланіраванне? На якой глебе яно адбываецца? І чаму гэта не толькі руская праблема ці сацыялістычная», — заўважыла Алексіевіч.

«Наша праблема сёння — гэта культура гвалту і культура несправядлівасці».

Па словах Алексіевіч, пакуль у якасці працоўнай назвы для сваёй новай кнігі яна абрала словы грэчаскага паэта Канстанцінаса Кавафіса «У чаканні новых варвараў».

«Гэта цалкам відавочна, што нас чакаюць цяжкія часы. Нарошчваць нейкі патэнцыял супраціўлення неабходна кожнаму. Вучыцца ў моцных кніг, вучыцца ў моцных людзей. Таму што рабіць выбар трэба кожны дзень. А новыя варвары — так, яны відазмяняюцца. І тэхналогіі відазмяняюцца. Усё будзе патрабаваць ад нас сіл», — даводзіць пісьменніца.

На пытанне аб лёсе дзвюх кніг — аб каханні і смерці, — якія яна пісала да 2020 года, пісьменніца адказала:

«На жаль, гэта ўсё адкладваецца, таму што ніяк не магу разабрацца з чырвоным чалавекам. Я павінна яго дапісаць, даглядзець, што з ім».

«Нас з'ехала больш за паўмільёна чалавек. І вось я хаджу ад аднаго беларуса да другога і пішу новую кнігу», — падзялілася пісьменніца.

Каментары28

  • Красныя - не чырвоныя !
    17.06.2025
    Падніміце мне павекі!, дык гэтая бабуля таксама як і лукашэнка лічыць беларусаў рускімі.
    Яна наўмысна мяшае ўсіх у адным імперскім чыгуне і жыве ў тым савецкім часе, настальгіруя па маладым вясёлым гадам камсамольскіх бань і шалманаў.
  • Красныя - не чырвоныя !
    17.06.2025
    Падніміце мне павекі!, дык гэтая бабуля таксама як і лукашэнка лічыць беларусаў рускімі.
    Яна наўмысна мяшае ўсіх у адным імперскім чыгуне і жыве ў тым савецкім часе, настальгіруя па маладым вясёлым гадам камсамольскіх бань і шалманаў.
  • Найперш не галасі!
    17.06.2025
    З чаго раптам варта чакаць канца "чырвонага чалавека"(с)? Чаму ён вось раптам павінен скончыцца? З таго, што Гарбачоў вырашыў праскочыць між струмянямі на "Перестройке"? Чырвоны чалавек выдатна перажыў Перестройку і Гарбачова і жыве далей.

    Маю падказку для Святланы Алексіевіч, дзе шукаць чырвонага чалавека: шукаць яго мусім ў Саборнасці. У расейскай ідэі Саборнасці, дзе асоба паглынаецца абшчынай, абшчына дзяржавай. Вось ў гэтым растварэнні асобы, яе абсалютнай некаштоўнасці і нараджаецца чалавек, пазбаўлены людскасці.
    Чырвоны ён там, трохкалёрны ці каларадскі не мае значэння, вунь Эдзічка Лімонаў фарбаваўся ва ўсе колеры.
    Шукаць толькі "чырвонага" - за дрэвамі не бачыць лесу.

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць