Свет11

Помнік беларускім лётчыкам ўрачыста адкрыты ў польскім Радаме

Па ініцыятыве мясцовых жыхароў польскага горада Радам 11 красавіка быў урачыста адкрыты помнік загінуўшым беларускім лётчыкам.

ГЛЯДЗІ ЎВЕСЬ ФОТАРЭПАРТАЖ З РАДАМА

Помнік беларускім лётчыкам Аляксандру Марфіцкаму і Аляксандру Жураўлевічу, што трагічна загінулі на міжнародным авіяшоу ўрачыста адкрыты ў мясцовасці Малэнчын каля горада Радам. Ініцыятарамі ўшанавання памяці афіцэраў выступілі настаяцель мясцовага прыходу і жыхары Малэнчына, іх ідэю падтрымалі камандаванне Ваенна-паветраных сіл Польшчы і мясцовыя ўлады.

У цырымоніі адкрыцця прыняла ўдзел дэлегацыя ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Беларусі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, члены сем’яў загінуўшых.

Помнік устаноўлены практычна на месцы падзення самалёта Су-27. Гранітная аснова нагадвае контур Су-27 з двума крыжамі — праваслаўным і каталіцкім. Хрысціянскія сімвалы зробленыя з металу рухавіка пацярпелага крушэнне самалёта. Вышыня помніка — больш за 2 м, на п’едэстале — надпісы на беларускай і польскай мовах.

Беларускі вайсковы самалёт Су-27УБМ разбіўся 30 жніўня 2009 года падчас выканання фігуры вышэйшага пілатажу на авіяшоу ў Радаме. Абодва члена экіпажа — лётчыкі-снайперы Аляксандр Марфіцкі (намеснік камандуючага войскамі па авіяцыі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і СПА) і Аляксандр Жураўлевіч (намеснік камандзіра па лётнай падрыхтоўцы 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і СПА) — загінулі. Лётчыкі, адводзячы самалёт ад населенага пункта, цаной свайго жыцця прадухілілі гібель многіх людзей.

Загінуўшыя на авіяшоу ў Радаме беларускія лётчыкі пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію8

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам4

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму3

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны7

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію8

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць