Авіякампанія «Белавія» паведаміла, куды будзе лётаць яшчэ адзін з яе самых умяшчальных самалётаў — далёкамагістральны Airbus А330-200. Тры такія самалёты кампанія набыла ў пачатку лета.

Скрыншот з відэа. Airbus A330-200 у аэрапорце Мінск
Сёння ў прэс-службе авіякампаніі абвясцілі, што паляцець на Airbus можна па маршруце «Мінск — Дубай — Мінск». Сёння на гэтым борце з Мінска вылецелі 267 пасажыраў.
Першы рэгулярны рэйс новы самалёт гэтай серыі выканаў у Турцыю 14 чэрвеня. А з 8 кастрычніка стартуе яшчэ адзін далёкі рэйс — на кітайскі курорт Санья.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары