Грамадства77

Лукашэнка пра магчымасць балатавацца на яшчэ адзін тэрмін: Трампу хутка 80, і ён прыстойна выглядае

70-гадовы Лукашэнка ў інтэрв'ю Time паразважаў пра магчымасць балатавацца ў далейшым, піша БелТА.

Фота: БелТА

Журналіст Сайман Шустэр адзначыў, што пра малодшага сына Мікалая ў заходніх СМІ часта пішуць як пра пераемніка Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкай пасадзе. 

«Не, ён не пераемнік. Я так і ведаў, што ты хочаш спытаць. Не, не, не. Вось ты ў яго спытай — ты яго можаш так моцна пакрыўдзіць гэтым», — заявіў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка дапусціў, што наступным прэзідэнтам Беларусі можа стаць чалавек, які будзе праводзіць некалькі іншую палітыку.

«Толькі адразу няхай нічога не ламае, а так, як я рабіў, — абапіраючыся на плечы моцных, на тое, што ёсць, спакойна эвалюцыйна развіваў краіну, каб не было вось гэтай ломкі рэвалюцыйнай. А калі ён пераканае грамадства, што трэба ісці да нейкага іншага стану, дзеля бога», — сказаў ён.

Лукашэнка таксама адказаў на пытанне, ці плануе ён вылучацца на новы прэзідэнцкі тэрмін: «Не, я цяпер ужо не планую, ужо не планую. Я, адзінае, магу сабе дазволіць дзесьці для сябе, я гэта таксама не агучваў: ну, слухайце, калі Трампу хутка 80 (Трампу зараз 79. — НН), і ён прыстойна выглядае… ».

Каментары7

  • Ягор
    08.08.2025
    Не Саша, ты яшчэ ў 1999 сам пакінуў для сябе варыянт толькі нагамі наперад, калі твае эскадроны смерці ўпершыню забілі тваіх палітычных праціўнікаў. А пасля 2020 рачулка палітычных забойстваў ператварылася ў крывавую плыню. Таму пытанне толькі ў тым, хто і ў якіх абставінах табе дапаможа.
  • Ёсік
    08.08.2025
    Хлусіць, зноў папросяць прыкарытнікі, бо скончыцца адразу халява, а колька малы, бо па ягонай Канстытуцыі зрабілі з 35 гадоў 40 для кандыдата. Ну толькі калі стары шчэ 4-5 тэрмінаў будзе зь сінімі пальцамі.
  • Длинный язык
    08.08.2025
    Пока на корню страну не угробит, никуда не уйдет, и так по миру пустил.

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Сын былога міністра культуры стаў кантрактнікам8

Мужчына з Барысава скраў у мінчанкі грошы, а пасля на іх жа запрасіў яе ў кавярню5

У Мінску падлетак парэзаў сябе і хацеў скокнуць з моста4

У Дзяржынску прайшоў дождж з буйным градам

Праз тыдзень у Беларусі можа быць +38°С3

У Мінскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак з Мінска1

У Грузіі жыве 4473 беларусаў — вынікі перапісу3

Пад Магілёвам Fiat збіў двух дарожных рабочых — 23‑гадовы хлопец загінуў

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?26

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць