Вайна44

Украінскія дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у Комі — за 2 тысячы км ад Украіны

Кажуць, што гэта была спецаперацыя Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны.

Пашкоджаны рэзервуар. Фота: тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ»

Нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл-Ухтанафтаперапрацоўка» ў Расійскай рэспубліцы Комі ў 2000 кіламетрах ад Украіны атакавалі дроны ГУР, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на свае крыніцы ў разведцы.

Па даных крыніц, 10 жніўня завод быў атакаваны ў выніку спецаперацыі Галоўнага ўпраўлення разведкі. Прадпрыемства забяспечвае расійскую армію гаруча-змазачнымі матэрыяламі.

Крыніцы ва ўкраінскай разведцы дадаюць, што дроны пабілі рэзервуар з нафтапрадуктамі, у выніку чаго змесціва разлілася, пашкодзілі ўстаноўку па перапрацоўцы газу і газавага кандэнсату, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці прапан-бутану і бензіну.

Расійскія тэлеграм-каналы раней пісалі, што мясцовыя ўлады эвакуявалі завод з-за атакі дронаў, а таксама ухцінскі ГЦ «Кірмаш».

Тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ» апублікаваў кадры, на якіх бачна прабоіна ў адным з рэзервуараў.

Жыхары Ухты і Сыктыўкара скардзіліся на перабоі ў працы мабільнага інтэрнэту. Улады расійскіх рэгіёнаў нярэдка адключаюць сувязь падчас нападаў беспілотнікаў, тлумачачы гэта меркаваннямі бяспекі. У аэрапорце часова прыпынялі прыём і выпуск самалётаў.

Каментары4

  • Добры чалавек
    10.08.2025
    Добрыя людзі
  • Праходзіў побач
    11.08.2025
    Трэба было яшчэ й падпаліць гэтае разлітае паліва
  • стары
    11.08.2025
    - Ведаеце хто я па нацыянальнасці?
    - ?
    - Комі.
    - ... (с) "Споведзь" Ларыса Геніюш

    Мо гэта прывет "аленяводу з НКВД" ад нашай паэткі?

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць