Свет11

Трамп з Пуціным памянялі фармат перамоў: сустрэчы адзін на адзін не будзе

Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт заявіла, што запланаваны фармат перамоў Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным зменены. Замест сустрэчы прэзідэнтаў сам-насам будзе фармат «тры на тры», у якім з амерыканскага боку будуць удзельнічаць дзяржсакратар Марка Рубіа і спецпасланнік Стыў Уіткаф, піша Бі-бі-сі.

Акцыя супраць прыезду Пуціна ў Анкорыджы на Алясцы. Фота: Fatih Aktas/Anadolu via Getty Images

Пра тое, ці будзе прапарцыйна пашыраны ў гэтай частцы перамоў склад расійскай дэлегацыі, Лівіт не сказала.

Раней меркавалася, што прэзідэнты ЗША і Расіі спачатку пагавораць удваіх, а пазней на працоўным сняданку да іх далучацца іншыя афіцыйныя асобы.

Па словах Левіт, паводле новага плана ў другой частцы перамоў да лідараў з амерыканскага боку далучацца міністр фінансаў Скот Бесент, міністр гандлю Говард Латнік, міністр абароны Піт Хегсет і кіраўнік апарата прэзідэнта ЗША С'юзі Уайлс.

Каментары1

  • А як жэ Валдай?
    15.08.2025
    Як жэ Пыня без прысмотру Валдай пакінуў, ну ось і ўсё... Сьвечкі ня будзіць каму ціпер ставіць, Лаўроў ваапшчэ праміняў Підарбург на Джуна, гаварылі ж ентыя амэрыканкі-верціхвосткі давядуць БССРыю да капіталізьму

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі18

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Для рамонту моста каля плошчы Перамогі будзе перакрыты праспект Незалежнасці

Чаму ў Мінску не пабудуюць метро ў «Паўночны Бераг»?14

Пачаў хаміць: сямейная пара ў Беларусі адмовілася ад 16‑гадовага сына2

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?64

Прэзідэнтка Мексікі запрасіла знакамітую качку Мерлін да сябе ў палац, а тая дзеўбанула яе ў руку

Лепельская суддзя Кручыніна, якая рэпрэсавала медыкаў, пастара, ратавальнікаў, звольнілася па ўласным жаданні8

60‑гадовую суддзю з Оршы, датычную да палітычных рэпрэсій, выгналі за сур’ёзны залёт2

ЗША прыпынілі санкцыі супраць іранскай нафты2

Выкрадальнікі Нэнсі Гатры яшчэ ў лютым паведамілі, што яна памерла, і выбачыліся1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі18

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць