Свет55

Прэм'ер Славакіі: Мы ў Еўрасаюзе як жаба

У межах саміта ШАС у Кітаі прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. На сустрэчы ён зрабіў некалькі заяваў, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Скрыншот відэа

У прыватнасці, раскрытыкаваў палітыку шэрагу краін ЕС (куды ўваходзіць і Славакія): «Часам у мяне такое ўражанне, што мы ў Еўрасаюзе, як жаба, што сядзіць на дне калодзежа, і мы не бачым, што знаходзіцца наверсе. Але свет зусім іншы»

«Я проста не прымаю тую крытыку, з якой выступілі асобныя краіны — члены ЕС, бо ў мяне ў галаве ўсё па паліцах раскладзена», — сказаў Фіца.

Ён таксама заявіў, што Украіна не павінна стаць членам НАТА (але зможа ўвайсці ў ЕС) і што атакі УСУ на нафтаправод «Дружба» недапушчальныя — пра што Фіца пазней на гэтым тыдні яшчэ будзе гаварыць з Зяленскім 5 верасня ва Ужгарадзе.

А яшчэ сказаў, што гатовы выкарыстаць сустрэчу з Пуціным для перадачы паслання ад Расіі Еўрасаюзу.

Пуцін у адказ на параўнанне ЕС з жабай з казкі заявіў, што «не хоча параўноўваць Еўрасаюз і НАТА з паўзучымі жывёламі — яны спецыялісты не па казках, а па фільмах жахаў».

Каментары5

  • Ёсік
    02.09.2025
    Пуцін хлус, а Фіца, здаецца, фанат савецкага сацыялізму. Не ведаю, як жывецца славакаў, на жаль, няма каго спытаць, але раней чуў, што ў Славакіі жыцьцё падобнае на нашае, так сама сьмярдзіць аўтарытарным кіраваньнем.
  • .
    02.09.2025
    Жаба ён сам па сваіх паводзінах да людзей, Еўропы, Украіны.
    Сядзіць у чорным калодзежы сваёй душы і не бачыць свету, звычайных каштоўнасцей нармальных людзей.
  • Мінак
    02.09.2025
    Фіца - гэта "жаба ў каляіне" Еўропы.

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі10

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

УСУ нанеслі ўдар па Цэнтру касмічнай сувязі расійскай арміі пад Масквой2

Лукашэнка на некалькі гадзін заскочыць у М'янму і 2 ліпеня вылеціць у Беларусь3

«Рукамі не чапаць». Прадаўцы забараняюць беларусам адбіраць сабе лепшыя ягады ФОТАФАКТ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі10

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць