Грамадства1818

Беларусь і Польшча сёння ўначы абменьваліся інфармацыяй пра расійскія беспілотнікі — генштаб Беларусі

Беларускі бок адсочваў рух дронаў, што збіліся з курсу, і інфармаваў пра іх польскі і літоўскі бок. Гэта дазволіла польскаму боку аператыўна адрэагаваць на дзеянні беспілотнікаў, падняўшы ў паветра свае дзяжурныя сілы. Пра гэта заявіў начальнік Генеральнага штаба РБ Павел Муравейка. 

«У ходзе начнога ўзаемнага абмену ўдарамі беспілотнымі лятальнымі апаратамі паміж Расійскай Федэрацыяй і Украінай дзяжурнымі сіламі і сродкамі па супрацьпаветранай абароне Рэспублікі Беларусь пастаянна адсочваліся беспілотныя лятальныя апараты, якія страцілі курс у выніку ўздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы бакоў.

Частка беспілотнікаў, якія заблукалі, была знішчаная сіламі супрацьпаветранай абароны нашай краіны над тэрыторыяй рэспублікі», — гаворыцца ў заяве.

Па наяўных каналах з 23:00 гадзін 9 верасня да 4:00 10 верасня беларускія дзяжурныя сілы і сродкі абменьваліся інфармацыяй аб паветранай і радыёлакацыйнай абстаноўцы з дзяжурнымі сіламі і сродкамі Польшчы і Літвы, апавясціўшы іх пра набліжэнне невядомых лятальных апаратаў да тэрыторыі іх краін. Гэта дазволіла польскаму боку аператыўна адрэагаваць на дзеянні беспілотнікаў, падняўшы ў паветра свае дзяжурныя сілы, сцвярджае Муравейка.

Польскі бок у сваю чаргу таксама інфармаваў беларускія дзяжурныя баявыя разлікі аб набліжэнні да мяжы Беларусі неапазнаных лятальных апаратаў з тэрыторыі Украіны, дадае ён. 

Беларусь і надалей будзе выконваць свае абавязацельствы па абмене інфармацыяй аб паветранай абстаноўцы з Рэспублікай Польшча і краінамі Балтыі, абяцае кіраўнік Генштаба.

Каментары18

  • Нешта я не зразумеў
    10.09.2025
    Гэта такі здрада, ці такі перамога?...
  • Абармот
    10.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Га?
    10.09.2025
    А чаму беларуская СПА не збівала гэтую срань?

Цяпер чытаюць

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Усе навіны →
Усе навіны

Фермеры, у якіх летась дашчэнту згарэла ферма з каровамі, не могуць пабудаваць новую праз супраціў суседа3

«Выйшлі з аўтобуса і адмовіліся ад тура». Беларусы расказалі, як мяжа сапсавала ім падарожжа13

У Івацэвічах пабудуюць яшчэ адзін дрэваапрацоўчы завод1

Дызайнер паказаў купальнікі з выявамі беларускіх прадуктаў10

Украіна заклікае свет звярнуць увагу на зборы вайсковаабавязаных ў Гродзенскай вобласці30

Каліноўцы паказалі, як карыстаюцца транспартным робатам1

Чаму футбалісты на чэмпіянаце свету выходзяць на поле ў дзіравых гетрах5

У Беларусі вырасцілі жоўтыя маліны ФОТЫ5

Па заводзе электронікі ў Варонежы УСУ, верагодна, ударылі трыма новымі амерыканскімі ракетамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць