Грамадства9393

Польшча не адкрые мяжу і пасля сканчэння вучэнняў «Захад»

Заява міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы не ўтрымлівае ніякіх канкрэтных тэрмінаў адкрыцця памежных пунктаў.

Польскія і беларускія памежнікі тварам у твар, 31 жніўня 2025. Фота: AP Photo / Czarek Sokolowski

Пункты пропуску на мяжы Польшчы і Беларусі застаюцца закрытымі да далейшага паведамлення ў мэтах бяспекі палякаў, гаворыцца ў заяве міністэрства.

«Забеспячэнне бяспекі грамадзян — наш прыярытэт. Мы падкрэсліваем, што прынятае рашэнне звязанае з расійска-беларускімі манеўрамі «Захад-2025», але гэта не азначае, што мяжа закрыта выключна на перыяд гэтых вучэнняў. Мы адновім рух тады, калі мяжа будзе цалкам бяспечнай і гэта пацвердзіць інфармацыя, перададзеная службамі», — паведамляе міністэрства.

У заяве гаворыцца, што польскія ўлады ўсведамляюць, што прыпыненне памежнага руху з'яўляецца праблемай для перавозчыкаў, якія павінны карыстацца, напрыклад, памежнымі пераходамі ў Літве для ажыццяўлення перавозак.

«Мы падкрэсліваем, што з-за эканамічных пытанняў і дзеля польскіх прадпрымальнікаў зробім усё магчымае, каб перыяд адключэння памежнага руху быў як мага менш адчувальным.

Страты будуць ацэненыя ў момант, калі мы будзем ведаць, як доўга мяжа будзе закрыта», — паведамляе міністэрства. 

Раней міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кярвінскі папярэджваў, што рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю прынята не толькі на час вучэнняў «Захад-2025». Ён заявіў, што гэтае рашэнне апраўданае з пункту гледжання бяспекі Польшчы.

Сёння, 16 верасня, на тэрыторыі Беларусі заканчваюцца беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2025», якія праходзілі з 12 верасня.

Ноччу 10 верасня каля 20 расійскіх дронаў парушылі мяжу Польшчы падчас масіраванага абстрэлу Украіны. Для іх перахопу ўпершыню з пачатку вайны былі паднятыя самалёты НАТА.

Каментары93

  • Клаўс
    16.09.2025
    Мяжыа будзе зачынена пакуль не выйдуць на свабоду ўсё палякі і новых перастануць затрымліваць.
  • Катманду
    16.09.2025
    Хатаскрайнікі - што з тварамі? канец вашай кантрабандай эканоміцы
  • Ў гэтых вучэннях прысутнічаюць НАТА прадстаўнікі
    16.09.2025
    ГРАМАДЗЯН ЭЗ жонка Шведка , дзеці ..., заўсёды усім кажу, ў нас Беларусаў нікога няма АКРАМЯ НАС САМІХ , нам трэба адзін аднаму дапамагаць і самім вырашаць усё. Ў гэтых вучэннях прысутнічаюць НАТА прадстаўнікі (ЗША, Турцыя, і г.д) гэта таннае імперскае шоў і гэта перамога дзеда сашы , Палякі - НАВОШТА ПРОСТЫХ БЕЛАРУСАЎ ЗНЯВАЖАЦЬ на мяжы ?? Палякі не сорамна ?? З іншага боку, усе нашы суседзі дапамагаюць нам зразумець поўны кошт незалежнасці. Дарэмная лекцыя

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць