Вайна55

Украінскія дроны атакавалі Маскву

Увечары 22 верасня Масква трапіла пад атакі беспілотнікаў. Пра гэта паведаміў мэр сталіцы Расіі Сяргей Сабянін у сваім тэлеграм-канале.

Скрыншот з відэа

Паводле слоў Сабяніна, сілы супрацьпаветранай абароны Міністэрства абароны Расіі збілі сем дронаў. Па папярэдняй інфармацыі, пашкоджанняў і ахвяр няма, а экстранныя службы ўжо працуюць у тых месцах, дзе зафіксавалі падзенні абломкаў.

Пазней мэр Масквы ўдакладніў, што было перахоплена яшчэ два беспілотнікі.

Жыхары Масквы і бліжэйшага Падмаскоўя паведамлялі ў сацсетках пра гучныя выбухі. Асабліва шмат сігналаў паступіла з падмаскоўных Нахабіна, Адзінцоўскай акругі, Рэутава, Зяленаграда, а таксама з маскоўскіх раёнаў Канькова, Говарава, Кузьмінкі, Чартанава, Паўднёвае Бутава, Хамоўнікі і Сколкава.

Некаторыя СМІ і тэлеграм-каналы сцвярджалі, што ў сталічных аэрапортах увялі план «Дыван», які прадугледжвае абмежаванне палётаў у выпадку пагрозы. Але афіцыйны прадстаўнік Расавіяцыі Арцём Караняка назваў гэтыя паведамленні недакладнымі і заявіў, што аэрапорты Шарамеццева, Унукава, Дамадзедава і Жукоўскі прымаюць і адпраўляюць рэйсы ў штатным рэжыме. Ён таксама адзначыў, што спецыялісты ўзмацнілі маніторынг, каб гарантаваць бяспеку цывільных палётаў.

Тым не менш, пазней усё ж было пацверджана, што ў аэрапорце Шарамеццева ўвялі часовыя абмежаванні.

У той жа час жыхароў Новай Масквы перапалохаў грузавы самалёт, які ляцеў вельмі нізка. Транспартніку, як мяркуецца, давялося ляцець на малой вышыні падчас атакі БПЛА і закрыцця аэрапорта Шарамеццева.

Скрыншот з відэа

Міністэрства абароны Расіі сітуацыю пакуль не каментавала. Апошні раз ведамства афіцыйна паведамляла пра падобны інцыдэнт 12 верасня, калі над Маскоўскай вобласцю было перахоплена дзевяць беспілотнікаў.

Каментары5

  • Янка
    22.09.2025
    Караняка хлусiць, як i Канашэнкаў. Дастаткова паглядзець на табло прылетаў і вылетаў напрыклад ва Ўнукаве - унутрырасейскія рэйсы затрымліваюцца у сярэднем на гадзіну, а міжнародныя - на дзве
  • Усе супадзенні выпадковыя
    22.09.2025
    У Шарамецева табло пайшло таньчыць гапака
  • Ганьба канешне
    22.09.2025
    Так што лукашысцiкi асоба не вякайце i не залупвайцеся

Цяпер чытаюць

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зноў растуць цэны на паліва1

У Расіі спецназ затрымаў агрэсіўнага крымінальніка, які напярэдадні спрабаваў заправіцца без чаргі і абражаў людзей10

Лукашэнка падтрымаў прапанову аб узбуйненні Дрыбінскага раёна2

Звольнены ўчора Удовікаў прызначаны намеснікам генеральнага пракурора Беларусі4

Памёр адзін з заснавальнікаў «Песняроў» Уладзіслаў Місевіч8

«Гэты дзікун чуў толькі пра шымпанзэ». Парагвайская сенатарка справакавала расісцкі скандал з Мбапэ12

Каля гатэля ў Дамаску, дзе спыніўся Макрон, прагучалі выбухі2

У Грэцыі судзяць 55‑гадовую вычварэнку з Беларусі, якая прымушала дзяцей танцаваць голымі і здымала порна з імі5

Пад Кіевам знайшлі цела жанчыны, якую расшуквалі за замах у Манака на ўкраінскага крымінальнага бізнэсмена9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць