Свет99

Канстытуцыйны суд Казахстана афіцыйна абнуліў прэзідэнцкія тэрміны Такаева

Такаеў можа балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах зноў. 

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. Фота: tengrinews.kz

У сувязі са ўступленнем у сілу новай Канстытуцыі краіны, тэрміны паўнамоцтваў прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева былі афіцыйна абнулены. Адпаведнае рашэнне ў аўторак апублікаваў Канстытуцыйны суд рэспублікі. Гэта рашэнне адкрывае для Такаева магчымасць зноў балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Новы Асноўны закон краіны набыў моц 1 ліпеня 2026 года.

Канстытуцыйны суд пасля афіцыйнага запыту самога Такаева патлумачыў, што любыя абранні або прызначэнні на вышэйшыя пасады, якія адбыліся ў перыяд дзеяння ранейшай Канстытуцыі 1995 года, пры прымяненні новых абмежаванняў проста не ўлічваюцца.

Праца на вышэйшых пасадах пры мінулай рэдакцыі закона не перашкаджае заняць іх зноў. Як адзначыў суд у сваім тлумачэнні, абранне або прызначэнне такіх асоб пасля 1 ліпеня разглядаецца як ажыццёўленае ўпершыню.

Касым-Жамарт Такаеў узначальвае Казахстан з 2019 года, калі заняў пасаду пасля адстаўкі першага прэзідэнта Нурсултана Назарбаева, а затым перамог на выбарах.

У 2022 годзе ў краіне ўвялі адзіны сямігадовы тэрмін без права перавыбрання, і паводле старых нормаў паўнамоцтвы Такаева былі строга абмежаваныя і мусілі скончыцца ў 2029 годзе.

Цяперашняе рашэнне цалкам нівелюе гэтае абмежаванне, хоць у 2022 годзе Такаеў публічна заяўляў, што не плануе абнуляць свае тэрміны. Новая рэдакцыя Канстытуцыі была прынята на рэферэндуме 15 сакавіка пры абвешчанай падтрымцы ў 87,15% выбаршчыкаў.

Каментары9

  • Яш
    07.07.2026
    Напрыклад у Беларусі непатрэбна больш аніякіх прэзідэнтау́, хопіць 1 Дурня якога у́ 1994 прывялі
  • сюрпрыз
    07.07.2026
    "Канстытуцыйны суд пасля афіцыйнага запыту самога Такаева патлумачыў", а то сам ён нават не ўяўляў такога выніка?
  • Дзікпікавіч
    07.07.2026
    Яшчэ адзін абнулятар

Цяпер чытаюць

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава6

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы рассакрэцілі даныя пра аб'ём вайсковай дапамогі Украіне72

На ўзбярэжжы Аўстраліі знайшлі загадкавыя шары. Імі займаюцца спецыялісты па космасе2

Расійскі турыст з бычком атрымаў 15 сутак. Ён застанецца на Акрэсціна35

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі23

Шасцігадовая дзяўчынка на ровары загінула на дарозе пад Магілёвам4

Пацярпелы ад пажару дом у цэнтры Мінска накрылі часовым дахам і паскараюць капітальны рамонт

Звольнілі галоўнага следчага Мінскай вобласці. У 2020 годзе ён моцна засвяціўся9

Піцэрыя італьянца пад Смалявічамі зноў адновіць працу

Даўжэзныя чэргі на АЗС выцягнуліся ў Омскай вобласці пасля сённяшняга ўдару па НПЗ ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава6

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць