Грамадства22

Міністр унутраных спраў Польшчы падпісаў распараджэнне аб адкрыцці мяжы

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі падпісаў распараджэнне аб аднаўленні руху праз мяжу з Беларуссю. Яно пачне дзейнічаць у ноч з 24 на 25 верасня 2025 года.

Фота ілюстрацыйнае

Рух адновяць як на аўтамабільных, так і на чыгуначных пераходах, якія былі закрытыя з 12 верасня праз расійска-беларускія вучэнні «Захад-2025». Пасля іх завяршэння ўзровень пагрозы для Польшчы зменшыўся, таму ўлады вырашылі зняць абмежаванні.

Адкрыюцца:

  • для легкавых аўто — пераход «Тэрэспаль —— Брэст»;
  • для грузавых — «Кукурыкі —— Казловічы»;
  • для чыгуначнага таварнага руху — «Кузніца Беластоцкая — Гродна», «Семяноўка — Свіслач», «Тэрэспаль — Брэст».

Прэм’ер Дональд Туск раней падкрэсліў, што ў выпадку росту напружанасці на ўсходняй мяжы ўрад зноў гатовы хутка яе закрыць.

Каментары2

  • X-ray
    23.09.2025
    Кузницу для пассажиров открывайте!
  • Ну і хто быў правы?
    23.09.2025
    Точна была каманда з-за акіяну. А КНР ўсё разруліў.

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію9

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Крэмль не здольны спыніць паліўны крызіс у Маскве нават цаной татальнага дэфіцыту ў рэгіёнах5

У Чэхіі 23‑гадовы беларус Якаў Кудзялевіч выйшаў з комы, якая працягвалася 73 дні1

Сёння стартуе Будслаўскі фэст2

Мінскага маналітчыка асудзілі за Гаюна5

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію9

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць