Свет11

Еўропа папярэдзіла Расію, што будзе збіваць яе самалёты над сваёй тэрыторыяй

Паводле інфармацыі агенцтва Bloomberg, дыпламаты з Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі падчас перамоў у Маскве папярэдзілі расійскія ўлады, што краіны НАТА гатовыя жорстка рэагаваць на парушэнні паветранай прасторы альянсу, уключаючы магчымасць збіваць расійскія самалёты.

Ілюстрацыйнае фота

Прычынай абвастрэння стаў нядаўні інцыдэнт, калі расійскія знішчальнікі МіГ-31 уварваліся ў паветраную прастору Эстоніі. Еўрапейскія дыпламаты лічаць, што гэты крок быў санкцыянаваны расійскім камандаваннем.

Паводле слоў аднаго з расійскіх чыноўнікаў, інцыдэнт стаў «рэакцыяй на атакі Украіны па Крыме», якія, на думку Масквы, немагчымыя без падтрымкі НАТА. Таму ў Крамлі сцвярджаюць, што фактычна ўжо знаходзяцца ў стане канфрантацыі з Еўропай.

Дэлегацыя НАТА адзначыла, што ў ходзе сустрэчы расійскія прадстаўнікі рабілі падрабязныя запісы, што, на думку дыпламатаў, сведчыць пра тое, што Масква рыхтуе дакладнае паведамленне для свайго кіраўніцтва.

Урад Германіі пацвердзіў факт перамоў і падкрэсліў, што патрабаванні спыніць парушэнні былі выказаныя адкрыта. Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што дзейнічае ў цеснай каардынацыі з Парыжам, Лонданам і Варшавай і падтрымае «ўсе неабходныя меры». Вялікабрытанія і Францыя публічна каментаваць сітуацыю не сталі.

У той жа час пасол Расіі ў Францыі Аляксей Мяшкоў заявіў, што «калі НАТА саб’е расійскі самалёт з-за парушэння паветранай прасторы, гэта будзе азначаць вайну».

З моманту стварэння НАТА ў 1949 годзе артыкул 4, які прадугледжвае кансультацыі ў выпадку пагрозы адной з краін альянсу, выкарыстоўваўся ўсяго дзевяць разоў. Прытым апошнія два выпадкі былі ў верасні 2025-га: спачатку расійскія дроны трапілі на тэрыторыю Польшчы, а пасля расійскія самалёты ўварваліся ў паветраную прастору Эстоніі.

Расійскія ўлады адмаўляюць факт парушэнняў. Мінабароны РФ заяўляла, што дроны, якія заляцелі ў Польшчу, не мелі мэтай атакі на аб’екты ўнутры краіны.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падтрымаў пазіцыю еўрапейскіх саюзнікаў і, у прыватнасці, польскага прэм’ер-міністра Дональда Туска, якія настойваюць на тым, што ў выпадку новых парушэнняў расійскія самалёты трэба збіваць.

Каментары1

  • %
    26.09.2025
    Толькі важна каб гэта не засталось толькі чарговымі словамі кінутымі ў паветра

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку6

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку6

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць