Навіна пра тое, што Лукашэнка звольніў з пасады кіраўніка канцэрна «Беллегпрам» Таццяну Лугіну і накіраваў яе дырэктарам прадпрыемства «Камволь», выклікала ажыўленае абмеркаванне. Супрацоўнікі прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці выказваюць песімізм адносна такой перастаноўкі і прыводзяць факты. Вінаватым у сітуацыі многія лічаць самога Лукашэнку, пішуць, што эканоміку разваліла яго некампетэнтнасць. Сабралі самыя паказальныя каментарыі з сацыяльных сетак.
На ААТ «Камволь». Фота: БелТА
«Лугіна — гэта карцінка ў тэлевізары. А тэкстыль у нас проста загінаецца»
Многія карыстальнікі адразу пачалі прыводзіць прыклады «эфектыўнасці» працы Таццяны Лугіной як кіраўніка «Беллегпрама».
«Паглядзіце, што стала з «Магатэксам», БВБА (Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб'яднаннем — НН), тым жа «Камволем» (там быў вельмі талковы дырэктар у 2020—2022) — усё пад яе кіраўніцтвам. А склад самога канцэрна? Там працавалі талковыя людзі. Дзе яны цяпер? Лугіна — гэта карцінка ў тэлевізары. А тэкстыль у нас проста загінаецца».
«Прыкладна 8 гадоў таму яе паставілі на пасаду ў «Беллегпрам». Ставіў задачу выцягнуць у Гомелі «Камінтэрн» і «8 Сакавіка»… Выцягнула??? Не!!!! Два самыя вялікія прадпрыемствы ледзьве ліпяць».
Згадалі людзі і яе працу ў Пінску на прадпрыемстве «Палессе».
«Ну нарэшце, яна атрымае тое, што заслугоўвае. ППТА «Палессе» паклала ніжэй за плінтус, а тут увогуле хана».
«Яна ААТ «Палессе» ў Пінску не падняла, не смешыце, я ўвогуле не ведаю, за якія заслугі яе забралі ў Мінск».
«Яна ў Пінску заробак на «Палессі» зялёным гарошкам і махровымі ручнікамі выдавала!»
«Навошта чыноўніцу, якую выгналі з папярэдняй пасады, накіроўваць на такое прадпрыемства?»
Асобны блок дыскусіі прысвечаны не столькі самой Лугіной, колькі логіцы ўлады пры прыняцці такіх кадравых рашэнняў. Людзі не разумеюць, чаму неэфектыўнага, на іх думку, кіраўніка перастаўляюць на іншую адказную пасаду.
Таццяна Лугіна. Фота: lugina_tatiyana / Instagram
«Навошта чыноўніцу, якую выгналі з папярэдняй пасады, накіроўваць на такое прадпрыемства? Каб выправілася ці канчаткова патапіць? У любым выпадку, даўно час пераглядаць метады кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі і весці жорсткі кантроль. Не прыватнікаў душыць, а дзяржпрадпрыемствы падымаць з каленяў».
«Калі яна там не справілася, навошта яе трымаць і даваць шанец. Шанец быў».
«То-бок загадзя неэфектыўнага кіраўніка паставілі кіраваць неэфектыўным прадпрыемствам, і яны спадзяюцца на… што? Што мінус на мінус дасць плюс, ці як?»
Каментатары бачаць у гэтым сістэмную праблему.
«Колькі можна, адно і тое ж…»
«Ад перастаноўкі месцаў складнікаў СУМА не мяняецца».
«І так па ўсёй Беларусі, таму што ўсюды прызначаныя, вось вам і вынік…»
Каго трэба ставіць?
У каментарыях гучаць і прапановы, якім павінен быць кіраўнік праблемнага прадпрыемства. Галоўная думка — гэта павінен быць не чыноўнік «зверху», а чалавек з вытворчасці, які ведае прадпрыемства знутры.
«Патрэбны вытворца, а не чыноўнік, і лепш са сваіх, хто працуе на прадпрыемстве, тады будзе вынік».
Таццяна Лугіна. Фота: lugina_tatiyana / Instagram
«Раз не справілася на адным месцы, навошта ставіць на іншае. Трэба свайго ўзрошчанага вытворцу ставіць, які прайшоў з нізоў да верху».
«30 гадоў сацыялізму вусатага»
Урэшце, многія каментатары бачаць у гэтай гісторыі праяву праблем усёй эканамічнай мадэлі, якая існуе ў краіне дзесяцігоддзямі.
«70 гадоў развітога сацыялізму… 30 гадоў сацыялізму вусатага… І пытанне: ён так і не зразумеў, што калі дзяржаўнае, то гэта значыць нічыё?»
«30 гадоў забівалі, цяпер кінулі незразумела каго на прарыў тыпу… Сорамна, напэўна, у вочы сказаць жанчыне, што ты нікудышны кіраўнік, дык вырашыў пагуляць у дабрадзея… Вынік вядомы, не дасць рады… Гэта немагчыма ўжо выправіць…»
«30 гадоў кіруе, а такі бардак. Нават паказалі яго родны калгас, дзе быў дырэктарам, і там поўны хаос».
«Чыноўнікі не спраўляюцца, сам жа ён за 30 гадоў…»
Аляксандр Лукашэнка падчас наведання Камвольнага камбіната ў снежні 2017 года. Фота: БелТА.
«Калі ласка, дапамажыце»
На фоне абмеркавання лёсу «Камволя» карыстальнікі згадваюць і іншыя прадпрыемствы галіны, якія ні жывыя ні мёртвыя, і просяць звярнуць на іх увагу.
«Калі ласка, дапамажыце ААТ «Слонімская КПФ». Такая ж сітуацыя».
«А хто выратуе «Рэчыцкі тэкстыль»?????»
«Будавалі пры Саюзе велізарныя прадпрыемствы, Баранавіцкае ВБА цягнецца па плошчы на два аўтобусныя прыпынкі, таксама цягнуць за вушы шмат гадоў, толку мала. Нашымі падаткамі гасяць іх даўгі ў тым ліку, а маглі б ісці на больш патрэбнае».
Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было11
Замест заяўленых шматдзетных сем'яў у новабудоўлю ў Мінску засяляюць ахоўнікаў Лукашэнкі55
У Краснаярскім краі на вяселлі выбухнула бойка. Жаніх у магіле, забойца — на «СВА»1515
«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW X7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску4242
У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні33
У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні3
«Людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно». Каталіцкі актывіст заступіўся за навагрудскіх манашак1010
«Людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно». Каталіцкі актывіст заступіўся за навагрудскіх манашак10
«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі1313
«Будавала кар'еру, каб цяпер сарвацца ў аграрны? Адназначна так!» Дэканы Горацкай акадэміі закахалі ў сябе сацсеткі13
Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх99
Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх9
Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах33
Узбек прыляцеў працаваць у Беларусь, але не знайшоў тут працы. Вяртаўся дадому ён з дапамогаю дыпламатаў і на мыліцах3
Украінскую пару жорстка збілі ва Уроцлаве. Прычынай, паводле іх, стала ўкраінская мова7878
Украінскую пару жорстка збілі ва Уроцлаве. Прычынай, паводле іх, стала ўкраінская мова78
Пры будаўніцтве дамоў у Гомелі ставяць боксы для кандыцыянераў — але ад гэтага жыхарам будзе толькі горш99
Пры будаўніцтве дамоў у Гомелі ставяць боксы для кандыцыянераў — але ад гэтага жыхарам будзе толькі горш9
Расіянка Ірына на Land Cruiser пабілася з аршанскімі даішнікамі і палохала іх мужам-пракурорам1212
Расіянка Ірына на Land Cruiser пабілася з аршанскімі даішнікамі і палохала іх мужам-пракурорам12
У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў88
У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў8
Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў3636
Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў36
Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць2020
Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20
«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля3636
«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36
Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч
Галоўнае
«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW X7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску4242
«Зноў смяюся і жартую». Гісторыя Ганны Скрыган, якая вярнулася ў прафесію эколага пасля турмы
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было11
Замест заяўленых шматдзетных сем'яў у новабудоўлю ў Мінску засяляюць ахоўнікаў Лукашэнкі55
Украінскую пару жорстка збілі ва Уроцлаве. Прычынай, паводле іх, стала ўкраінская мова7878
Украінскую пару жорстка збілі ва Уроцлаве. Прычынай, паводле іх, стала ўкраінская мова78
Пры будаўніцтве дамоў у Гомелі ставяць боксы для кандыцыянераў — але ад гэтага жыхарам будзе толькі горш99
Пры будаўніцтве дамоў у Гомелі ставяць боксы для кандыцыянераў — але ад гэтага жыхарам будзе толькі горш9
Расіянка Ірына на Land Cruiser пабілася з аршанскімі даішнікамі і палохала іх мужам-пракурорам1212
Расіянка Ірына на Land Cruiser пабілася з аршанскімі даішнікамі і палохала іх мужам-пракурорам12
Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску

Каментары