Свет22

Лаўроў назваў адмену санкцый супраць «Белавія» «круцельскай гісторыяй»

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў падчас выступлення пасля III Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы адзначыў, што хоць ЗША і аслабілі санкцыі супраць беларускай авіякампаніі «Белавія», гэта, па яго словах, «круцельская гісторыя». Ён падкрэсліў, што многія абмежаванні ўсё яшчэ дзейнічаюць.

Сяргей Лаўроў. Фота: Adi Weda/Pool Photo via AP

Лаўроў сказаў, што Расія заўсёды вітае, калі «незаконныя меры» адмяняюцца і гэта спрыяе натуральнаму ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву. Аднак, паводле яго, зняцце санкцый у дачыненні да «Белавія» насамрэч вельмі абмежаванае: застаюцца забароны, звязаныя з палётамі на вялікія адлегласці і пастаўкамі запчастак, якія ўсё яшчэ залежаць ад рашэнняў амерыканскага боку. Таму гэта «круцельская гісторыя».

Расійскі міністр таксама адзначыў, што гэтыя дзеянні ЗША маюць хутчэй сімвалічны, «вонкавы» эфект. Паводле яго, хоць крок зроблены ў правільным кірунку, ён не здымае залежнасці «Белавія» ад ЗША, у тым ліку ў плане тэхнічнага забеспячэння і ўплыву на палітыку кампаніі і Беларусі ў цэлым.

Сяргей Лаўроў выказаў надзею, што амерыканцы вернуцца да «сумленнага вядзення спраў». Ён нагадаў, што Расія яшчэ ў пачатку года прапаноўвала аднавіць прамыя авіярэйсы паміж дзвюма краінамі, але пакуль з боку ЗША цікавасці да гэтага не відаць.

11 верасня прадстаўнік Белага дома Джон Коўл падчас візіту ў Мінск паведаміў пра частковае змякчэнне санкцый супраць «Белавія». Гэта адбылося пасля таго, як беларускія ўлады вызвалілі больш 52 палітвязняў, выдварыўшы іх з краіны. Пры гэтым ЗША дазволілі закупку запчастак не для ўсіх самалётаў Boeing кампаніі, а палёты ў Расію і некаторыя іншыя краіны засталіся пад забаронай.

Каментары2

  • даведка
    28.10.2025
    Всё ещё сидящие в колонии отец и сын Бабарико проблема Кремля, а не Трампа...
    P.S. Лавров ещё не учёл, что Лукашенко подарили запонки из магазина мерчей. )))
  • Джын тонік
    28.10.2025
    дурань

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу39

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

Магілёўка хацела прыкурыць ад газавай пліты і праз два тыдні памерла ад апёкаў

«У мяне валасы як салома!» Якія памылкі мы робім пры доглядзе за валасамі летам

Што за Беларуская вызвольная армія, чый знак заўважылі ў звароце Зяленскага з ультыматумам да Лукашэнкі?43

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па ГПЗ у Арэнбургскай вобласці

Прагноз — вышэй за 40°C. У многіх краінах Еўропы абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за спёкі

Беларускую мову на ЦТ выбірае ўсё меншая доля выпускнікоў школ. Калі 20 гадоў таму яе здавала амаль палова, цяпер — толькі кожны шосты43

У акупаваным Севастопалі знікла святло5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу39

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць