Грамадства55

На мяжы з Украінай адкрылі абноўленую памежную заставу

4 снежня на ўчастку Мазырскага памежнага атрада ўрачыста адкрылі абноўленую памежную заставу «Роза Люксембург», якая знаходзіцца ў Ельскім раёне на мяжы з Украінай.

Фота: gpk.gov.by

Памежнікі гэтага падраздзялення пачалі ахоўваць беларускі ўчастак мяжы з Украінай у ліпені 2014 года. Да красавіка 2024-га, калі стартавала рэканструкцыя, яны размяшчаліся ў былым школьным будынку, прыстасаваным пад заставу.

Паведамляецца, што на абноўленай заставе «Роза Люксембург» усе памяшканні абсталяваныя мэбляй і бытавой тэхнікай, а тэрыторыя ды ўчастак мяжы знаходзяцца пад пастаянным кантролем дзякуючы сучасным тэхнічным сродкам.

Пад кантролем заставы — больш за 25 кіламетраў мяжы з Украінай. Для службы выкарыстоўваюцца беспілотнікі, радыяцыйныя і назіральныя прыборы, сігналізацыя, транспарт, у тым ліку матацыклы. Наладжаная надзейная лічбавая радыёсувязь.

За гэты год памежнікі «Розы Люксембург» затрымалі 10 парушальнікаў дзяржаўнай мяжы.

Каментары5

  • Жнівень
    04.12.2025
    Як гэта прапагандысты прапусцілі назву з варожай краіны?)
  • Сымон
    04.12.2025
    I што - прынамсі адзінага орка тое абсталяванне спыніла? На фота сядзіць такі круты супермэн, а насамрэч усе яны - бязвольныя лукашысцкія марыянеткі, якія здрадзілі краіне на карысць дыктатара і ягонага крамлёўскага гаспадара
  • Ёсік
    04.12.2025
    Па сёняшні дзень ездзяць на УАЗ таблетка. Мая жаўнерская маладосьць памятае гэтае ражно, па сёняшні дзень выкарыстоўваюць.

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Ля Хатыні сустрэлі мядзведзіцу з медзведзянятамі

Памёр рэжысёр серыяла «Сябры» Джэймс Бэроўз

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?6

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі5

Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і верне сваю польскую ўзнагароду20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць