Грамадства3737

Фізік з Акадэміі навук пераехаў на працу ў Польшчу. Падчас візіту ў Беларусь яго арыштавалі за палітыку і кінулі ў калонію

Павел Шпак мае ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук. Два гады таму ён знайшоў працу ў Польшчы і атрымаў працоўны ВНЖ, але час ад часу ездзіў дадому. Падчас адной з паездак яго затрымалі.

Павел Шпак. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Паўлу Шпаку 40 гадоў. Ён навуковец-фізік. У 2007 годзе Павел скончыў магістратуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Лазерная фізіка», а пазней — аспірантуру. У 2017 годзе ён атрымаў навуковую ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук.

Амаль 16 гадоў (з 2007 па 2023 год) мужчына працаваў у Інстытуце фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прайшоўшы шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да даследчыка. У яго навуковым партфоліа — 33 публікацыі і ўдзел у распрацоўцы лазерных сістэм, оптаэлектронікі і даследаванняў камбінаторнага рассеяння святла.

У маі 2023 года Павел кардынальна змяніў жыццё: ён пераехаў у Варшаву і перайшоў у прыватны сектар. Апошнім часам ён працаваў менеджарам па развіцці праектаў у кампаніі OEM Tech LLC, якая займаецца лазернымі тэхналогіямі. У сацсетках ён пісаў, што жыве ў Польшчы, атрымаў працоўны ВНЖ і вучыць польскую мову. Але перыядычна ездзіў дадому.

Павел Шпак. Фота з ягонага Linkedin

Апошні раз ён быў актыўны ў сацсетках каля васьмі месяцаў таму. Яго затрымалі падчас чарговага вяртання ў Беларусь.

Стала вядома, што Паўла асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе. Яго прызналі вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342) і «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130).

Прысуд уступіў у сілу напрыканцы лістапада 2025 года. Падрабязнасці справы і тэрмін пакарання невядомыя. Паўлу пагражала да пяці гадоў няволі. Цяпер ён застаецца за кратамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары37

  • Бог усё бачыць
    06.12.2025
    Уся сямейка Лукашэнак, якая корміцца з рэпрэсій супраць беларускага народа, будзе адказваць да сёмага калена.
  • Satan
    06.12.2025
    І яшчэ дам вам сваю сатанінску параду! xD Калі мы з’ехалі, дык я хутчэй за ўсе мог бы вярнуцца (жонка вось не). Але ў мяне нават за данаты ня дачапіліся б, бо дулю ім бгг) Але за гэты час у Польшчы я столькі разоў ужо спаліўся... што ўжо выбара(ў) няма. Дык вось. Паліце масты!
  • Міхал
    06.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз8

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна20

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць