Свет

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Ягоны допіс з’явіўся праз некалькі гадзін пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што бакі гатовыя да спынення агню.

Эвакуацыя параненага тайскага салдата. Фота: Royal Thai Army / Handout/Anadolu via Getty Images

Прэм’ер-міністр Тайланда Анутхін Чанвіракун напісаў у фэйсбуку, што баявыя дзеянні на мяжы з Камбоджай будуць працягвацца. Ягоны допіс з’явіўся праз некалькі гадзін пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што бакі гатовыя да спынення агню.

«Тайланд будзе працягваць ваенныя дзеянні да таго часу, пакуль мы не адчуем, што нашай зямлі і нашаму народу больш нічога не пагражае. Хачу заявіць гэта выразна. Нашы дзеянні сёння раніцай ужо гаварылі самі за сябе», — напісаў Чанвіракун.

Міністэрства інфармацыі Камбоджы заявіла, што армія Тайланда працягнула наносіць удары па цэлях уздоўж мяжы. Тайланд, у сваю чаргу, абвінаваціў Камбоджу ў «шматразовых парушэннях міжнародных правілаў», у прыватнасці, у нанясенні ўдараў па грамадзянскіх аб’ектах і ўстаноўцы мін.

Раней Трамп паведаміў, што паразмаўляў з прэм’ер-міністрамі Тайланда і Камбоджы — Анутхінам Чанвіракулам і Хунам Манетам — і яны пагадзіліся спыніць баявыя дзеянні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч29

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч29

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць