Свет88

Як выглядае працяг знакамітага савецкага мульціка з удзелам Пуціна

З’явіліся першыя кадры з новай серыі мультсерыяла «Прастаквашына», у якім адным з герояў стане Уладзімір Пуцін, піша РБК.

Як стала вядома, прэзідэнта Расіі намалявалі як персанажа папулярнага мультсерыяла. На апублікаваных кадрах ён паказаны разам з вядомымі героямі «Прастаквашына» — Дзядзем Фёдарам, катом Матроскіным, Шарыкам, паштальёнам Печкіным і іншымі.

Сапраўднасць гэтых матэрыялаў пацвердзіла РБК крыніца на медыярынку, а «Саюзмультфільм» атрымаў адпаведны запыт ад журналістаў.

Пра тое, што Пуцін з’явіцца ў мультсерыяле, яшчэ раней на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме паведаміла старшыня рады дырэктараў «Саюзмультфільма» Юліяна Слашчова. З ейных слоў, такі крок разглядаецца як сродак «мяккай сілы» для папулярызацыі Расіі і яе культуры за мяжой.

Абноўлены серыял «Прастаквашына» выходзіць з 2018 года, і да чэрвеня 2025‑га ўжо створана шэсць сезонаў. Герояў агучваюць вядомыя акцёры: ката Матроскіна — Антон Табакоў, Шарыка — Гарык Сукачоў, Павел Дзеравянка і Мікіта Волкаў, а паштальёна Печкіна — Іван Ахлабысцін. 

У новым праекце з’явіліся і дадатковыя персанажы, напрыклад Тама-Тама — разумная істота, падобная да грызуна, своеасаблівая сумесь вавёркі і кенгуру.

Каментары8

  • Фігвам /\
    17.12.2025
    Сабралі ў складзе актораў ватнае комба. Тым лепей - адэкватныя бацькі сваіх дзяцей гэтым гэ пічкаць не будуць.
  • a.hto.tam.idze
    17.12.2025
    У адпаведнасці з біяграфіяй і імем новаўведзенага персанажа, Саюзмультфільм прыняў рашэнне перакваліфікаваць узроставы рэйтынг мультфільма на 18+. Ла ла, ла ла, ла ла.
  • Было думаць
    17.12.2025
    Было думаць , прабачце, але вы ўжо таго з цэнзурай?

    Яшчэ пару гадоў таму, нават пасля 2020 і 2022, неаднойчы меў сітуацыю, што беларусы абураліся, калі звярталася ўвага на прапагандысцкі фактар савецкіх і расейскіх мульцікаў.

    Чым такі каментар тут забаронены?

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку6

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку6

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць