Свет11

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў

У індыйскім штаце Асам хуткасны пасажырскі цягнік сутыкнуўся са статкам сланоў, якія пераходзілі чыгуначныя рэйкі. Нягледзячы на тое, што машыніст заўважыў жывёл і выкарыстаў экстраннае тармажэнне, пазбегнуць сутыкнення не ўдалося, паведамляе Reuters.

Фота: Biju Boro / AFP via Getty Images

У выніку аварыі загінулі сем сланоў, яшчэ адна маладая жывёліна атрымала траўмы. Ад удару з рэек сышлі лакаматыў і пяць вагонаў. У цягніку знаходзілася каля 200 пасажыраў, аднак ніхто з людзей не пацярпеў і частка вагонаў працягнула рух да канчатковага пункта.

Інцыдэнт адбыўся ў лясістай мясцовасці ў акрузе Хаджай, але, паводле інфармацыі чыгуначных службаў, гэтае месца не з’яўляецца міграцыйным шляхам сланоў.

У Асаме падобныя выпадкі здараюцца даволі часта, бо ў штаце жыве адна з найбуйнейшых папуляцый сланоў у Індыі. З 2020 года тут зафіксавалі гібель як мінімум дзясятка сланоў у выніку наездаў цягнікоў.

Каментары1

  • Элефанталогія
    20.12.2025
    Шкада сланоў, але ж амаль немагчына зрабіць "гуманныя абмежаванні" для такога буйнога звера.

    Яны лёгка пераадольваюць абгарожданні, нават пад токам. І хіба ў азіяцкіх краінах даюць сур'ёзныя тэрміны за забойства слана, адное фермеры робяць пасткі з электрычнасцю ці выбухоўкаю, каб іх адпужваць ад сваіх надзелаў.

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць