Вайна22

Расія даказвае, што УСУ ударылі ў Купянску па сваіх, але Z-блогеры прызнаюць, што авіябомбамі накрылі кінутых расіян

«Сувязь з хлопцамі, на жаль, страчаная».

Фота: Romanov Лайт

Пракрамлёўскі тэлеграм-канал Shot распаўсюдзіў інфармацыю пра нібыта авіяўдары па цэнтральнай бальніцы ў Купянску, дзе, паводле іх паведамленняў, хаваліся «наёмнікі» і вайскоўцы УСУ.

У паведамленні сцвярджалася, што частка «наёмнікаў», якіх камандаванне УСУ нібыта кінула ў гарачае месца ў Купянску, спрабавала ўратавацца ў бальніцы, дзе будынак быў практычна знішчаны, а «дзясяткі ўнутры загінулі».

Аднак Z-ваенкар Раманаў абвергнуў гэтыя сцвярджэнні, назваўшы прапагандыстаў Shot «беспрынцыпнымі хлуслівымі мярзотнікамі». Ён заявіў, што ў бальніцы хаваліся акружаныя расійскія вайскоўцы: будынак сапраўды быў пад абстрэлам апошні тыдзень, але ўдары наносіліся па іх, а не па «наёмніках».

Іншы Z-канал «Пионер запаса» таксама паведаміў пра масавыя авіяўдары па суседніх будынках і па цэнтральнай бальніцы на працягу апошняга тыдня і паабяцаў паказаць адпаведныя відэа. Раней у гэтым канале былі апублікаваныя фота акружаных расійскіх вайскоўцаў у Купянску.

Фота: «Пионер запаса»

Канал адзначыў, што яны па-ранейшаму ў акружэнні, але трымаюцца, хаця пазней паведамілі пра страчаную сувязь з імі.

Каментары2

  • лапата
    05.01.2026
    р узкія хацелі паказаць трампу как ані могут, у выніку як заўсёды гэта бывае на расеі, р узкія разбамбілі сваіх жа ваняк. бабы ішчо наражают
  • Спасибо ВСУ за пропавших без вести орков!
    05.01.2026
    Спасибо ВСУ за пропавших без вести орков! Луганск с вами!
    Slava U.&VKL

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць41

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін16

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць41

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць