Грамадства55

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

У студзені на вуліцах Мінска знаходзілі некалькі целаў памерлых. Ствараецца ўражанне, што студзень — сапраўдны «лідар» па колькасці смерцяў. А што кажа статыстыка?

Ілюстрацыйнае архіўнае фота

Штомесячныя даныя па смяротнасці ў Беларусі можна знайсці ў базе ААН. Мы прааналізавалі перыяд з 2002 па 2019 год (пасля 2020‑га статыстыку мог бы сказіць каранавірус і фальсіфікацыя інфармацыі). Заўважым, што за 2006 і 2010 гады інфармацыя адсутнічае (як і за 2000 і 2001, таму іх не ўключылі ў перыяд).

  1. Студзень — 194 716 (393 за дзень)
  2. Сакавік — 187 508 (391 за дзень)
  3. Снежань — 180 388 (364 за дзень)
  4. Кастрычнік — 180 090 (363 за дзень)
  5. Май — 178 613 (360 за дзень)
  6. Красавік — 175 342 (365 за дзень)
  7. Люты — 170 655 (378 за дзень)
  8. Лістапад — 169 911 (354 за дзень)
  9. Ліпень — 163 992 (331 за дзень)
  10. Чэрвень — 160 653 (335 за дзень)
  11. Верасень — 160 445 (334 за дзень)
  12. Жнівень — 157 966 (318 за дзень)

Безумоўным лідарам па колькасці зафіксаваных смерцяў аказаўся студзень. У 10 гадах з 16 гэты месяц займаў першае месца.

Другім пікам з'яўляецца сакавік. Гэты месяц станавіўся лідарам пяць разоў (у 2002, 2005, 2007, 2011 і 2018 гадах). Адзін раз — у 2012 годзе — абсалютным лідарам па смяротнасці быў снежань.

У лютым смерцяў нібыта менш, але толькі таму, што дзён у гэтым месяцы найменей.

Летнія месяцы (чэрвень, ліпень, жнівень) і верасень самыя шчаслівыя. Тут прычына ў тым, што летам людзі радзей хварэюць на грып ды іншыя вірусныя рэспіраторныя інфекцыі, якія нярэдка выклікаюць у старэйшых людзей цяжкія ўскладненні.

Чаму студзень?

Феномен павышанай смяротнасці ў студзені часта тлумачаць сукупнасцю кліматычных, біялагічных і сацыяльных фактараў, якія ўзмацняюць адзін аднаго. У навуковай літаратуры нізкія тэмпературы і халодныя перыяды звязваюцца з ростам рызыкі сардэчна-сасудзістых ускладненняў і смяротнасці, асабліва ва ўразлівых групах.

Адным з ключавых механізмаў лічыцца стрэсавае ўздзеянне холаду на сардэчна-сасудзістую сістэму: на холадзе ўзнікае вазаканстрыкцыя (звужэнне сасудаў), што можа прыводзіць да павышэння артэрыяльнага ціску і павелічэння нагрузкі на сэрца; апісваюцца таксама змены фактараў згусання крыві, якія патэнцыйна павышаюць рызыку тромбаў.

Да гэтага дадаецца эпідэміялагічны складнік. Для Паўночнага паўшар’я зімовы ўздым вострых рэспіраторных інфекцый — звычайная з’ява. Цяжкія формы такіх захворванняў могуць павялічваць рызыку ўскладненняў у людзей з хранічнымі хваробамі і быць звязаныя з ростам смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў.

Асобна апісваецца і «эфект святаў». Перыяд навагодніх і калядных святаў часта суправаджаецца празмернай нагрузкай на арганізм: злоўжываннем алкаголем і цяжкай, тлустай ежай. Гэта стварае небяспечны стрэс для печані, падстраўнікавай залозы і сэрца.

Больш за тое, у святочныя дні людзі псіхалагічна схільныя ігнараваць трывожныя сімптомы, адкладаючы зварот да медыкаў, каб не псаваць настрой блізкім. У выніку многія пацыенты трапляюць у бальніцы з вялікім спазненнем, калі дапамога становіцца менш эфектыўнай.

Дадатковым фактарам выступае знешняе асяроддзе: галалёд на вуліцах павышае рызыку цяжкіх траўм, асабліва сярод пажылых людзей, а неабходнасць інтэнсіўнага ацяплення жытла павялічвае магчымасць пажараў і атручванняў чадным газам.

Каментары5

  • Зміцер
    23.01.2026
    Цешыўся старац, што перажыў марац,
    А як прыйшоў май, то павязлі ў гай.
  • Даніла
    23.01.2026
    Паважаная рэдакцыя, з Вашага боку ідзе - наўмыснае ці не - маніпуляванне дадзенымі. Сярэднюю смяротнасьць на дзень абранага месяца, вы абвесцілі, будзем лічыць, слушна. Побач жа зазначылі агульную колькасьць смярцей за 16 рандомных гадоў. І ні дзе не пазначылі, што гэта смяротнасьць за 1.3 года назірання за гэтым месяцам, а не за месяц.
    Ну й у такім выпадку, лепей прыводзіць смяротнасьць не ў агульных лічбах, а ў пераліку на 100к насельніцтва.
  • Вечныя чакальшчыкi
    23.01.2026
    Мруць як мухi кожны месяць i кожны дзень, на кладбiщах яблыку недзе упасць, кожны дзень выкопваюць, ужо i аутобусы пусцiлi як на працу едзяць на могiлкi

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч33

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч33

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць